Дах. Злазь з даху і не псуй гонту (гонты, гонтаў). Дахаты. Першы дзень госць — золата, другі — срэбра, трэці — медзь, дадому (дахаты) едзь. Дацца. Даўся запрэгчы — дасіся і паганяць. Даць. Бог даў, бог і ўзяў. Бог не выдасць (не дасць, не папусціць, не прадасць), свіння не з'есць. Ведаў бог, каму не даў рог. Дай божа (бог) нашаму цяляці ваўка (воўка) спаймаці (з'есці). Дай божа, каб усё было гожа, а што нягожа — не дай божа. Дай божа ў добры час сказаць, а ў ліхі (нядобры) памаўчаць. Дай жонцы (бабе) волю — завядзе ў няволю. Дасць бог дзень, дасій» і полудзень (хлеб, ежу, пажытак). Даў бог цяля, ды не даў хлява. І сам не гам і другому не дам. На тым свеце не дадуць. Не дай бог свінні рог, а мужыку панства. Ні села, ні пала, дай, баба, сала. Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў. Як сабака на сене — і сам не гам і другому не дам. Дачка. Дачка ў пары — не трымай у двары. Маеш дачку — трымай гарэлку ў глячку. Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку. Хто любіць папа, хф пападдзю, хто папову дачку. Дбаць. Багатаму і чорт у кашу дбае. Хто дбае, той і мае. Два. Адзін сын — не сын, два сыны -г- палова сына (паўсына), тры сы- ны — сын. Адна галава добра, а дзве яшчэ лепш (лепей). Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць. Глухім два разы ў касцёле не звоняць. Глухому дзве абедні не служаць. Два вякі я жыць не збіраюся. Два мядзведзі ў адной бярлозе не зімуюць. Дзвюм смерцям (смярцям) не бываць, а адной не мілаваць. Для глухога дзвюх абедзень не служаць. За аднаго бітага двух нябітых даюць. За двума зайцамі пагонішся, ніводнага (ні аднаго) не зловіш. Ліслівае (ласкавае, пакорнае) цяля (цялятка) дзвюх матак (дзве маткі) ссе. Прыйшоў Пятрок — апаў лісток; прыйшоў Ілья — апала два. Скрыпучая вярба два вякі жыве. Скупы два разы траціць. Стары друг лепш (лепей) за новых двух. Ці за адну нагу вісець, ці за дзве — адна ласка. Што два, то не адзін. Двое. Адно дзіця — не дзіця, двое дзяцей — паўдзіцячы трое дзяцей — гэта дзіця. Адно дзіця — няма дзяцей, двое дзяцей — што адно, а трое — сям'я. Двойчы. Скупы плаціць двойчы. Двор. Дачка ў пары — не трымай у двары. Добры гаспадар і сабаку з двара (з хаты) не выганіць у такую нягоду (у такое надвор'е, у такі дзень). 270
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, зесці, надворе, сямя
10 👁