Давесціся. Давялося свінні на неба глядзець. Даволі. Усяго было даволі, толькі прынукі не было. Дагадацца. Дзіця не плача, матка (маці) не дагадаецца. Пакуль дзіця не заплача, маці не дагадаецца. Даганяць. Даганяючы не нацалавацца (не нацалуешся). Няма горш, як даганяць і чакаць. Чакаць і даганяць горш за ўсё. Дагары. Гавары, ды не ўсё дагары. Дадому. Першы дзень госць — золата, другі — срэбра, трэці — медзь, да- дому (дахаты) едзь. Дажыцца. Дажыліся казакі (палякі), што ні хлеба, ні табакі Дажыць. Дажылі казакі (палякі), што ні хлеба, ні табакі. Дакіпець. Сіраце прыкіпіць (дакіпіць) у жываце. Далей. Далей у лес — болей дроў. Добрае далёка чуваць, а дрэннае яшчэ далей. Добрая слава далёка ідзе, а кепская (ліхая) яшчэ далей ляціць. Памалу едучы, далей будзеш. Паціху едзеш — далей будзеш. Цішэй едзеш — далей будзеш. Чым далей у лес, тым болей (больш) дроў. Далёка. Блізка відаць, ды далёка дыбаць. Да бога высока, да цара (да пана) далёка. Добрае далёка чуваць. Добрае далёка чуваць, а дрэннае яшчэ далей. Добрая слава далёка ідзе, а кепская (ліхая) яшчэ далей ляціць. На лечаным кані далёка не заедзеш. Хоць і відаць, але далёка дыбаць. Яблык ад яблыні далёка не адкоціцца. Далоў. З вачэй (з воч) далоў і з сэрца вон. Касі, каса, пакуль раса, раса далоў — каса (касец) дамоў. Дамоў. Касі, каса, пакуль раса, раса далоў — каса (касец) дамоў. Дараваць. Дараванаму (дарованаму, дармоваму) каню ў зубы не глядзяць. Дарагі. Дарагая (дорага) лыжка к абеду. Дарагая тая хатка, дзе радзіла (нарадзіла) мяне матка. Малы залатнік, ды дарагі Міл (мілы, дораг) той куток, дзе абрэзалі (рэзалі) пупок. Не дораг абед, а дораг прывет. Дарма. Дарма (задарма) і каза ваўку не скача. Дармовы. Дараванаму (дарованаму, дармоваму) крню ў зубы не глядзяць. Дарога. Арлу з савой не па дарозе. Жывём (жыву) як той гарох пры дарозе — хто ідзе, той і скубе. Злодзею адна дарога, а хто шукае, таму многа. Каб свінні рогі, не саступіла б (не сышла б) з дарогі. Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе. На вытаптанай (выбітай, торнай) дарозе трава не расце. Не вер каню ў дарозе, а жонцы дома. Не конь вязе, а дарога. Хвалі каня пасля дарогі, а пана — як выцягнуў ногі. Шануй каня дома, а ён цябе ў дарозе. Дарожка. Добрая слава на паліцы ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць. Датуль. Пакуль у (на) гумне цэп, патуль (датуль) на стале хлеб. 269
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁