Гуж. Калі ўзяўся за гуж, не кажы, што не дуж.
Узяўся за гуж, дык не кажы, што не дуж.
Узяўшыся за гуж, не кажы, што не дуж.
Гузік. На чужы рот гузіка не нашыеш.
Гук. Забілі зайца не забілі, а гуку (шуму) многа нарабілі.
Малы жук, ды вялікі гук.
Гукнуць. Як гукнеш, так і адгукнецца.
Гультай. Гультай за работу — мазоль за руку (мазалі за рукі).
Гуляць. Скончыў (кончыў) дзела — гуляй смела.
Хто коней мяняе, у таго хамут гуляе.
Гумно. Без гаспадара гумно плача, а 'без гаспадыні хата.
Калі абора цячэ, гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ, гаспадар з
хаты ўцячэ.
Калі на гумне не малоціцца, тады ў хаце калоціцца.
Пакуль у (на) гумне цэп, патуль (датуль) на стале хлеб.
Гурт. Адна паршывая (шалудзівая, паганая) авечка (аўца) увесь статак
(гурт, усю чараду) псуе (сапсуе).
Густа. Аднаму густа, а другому пуста.
Каму густа, а каму пуста.
Гусь. Гусі нізка — зіма блізка.
Гусь свінні не таварыш.
Гутарыць. Гутар, гутар, а валы ў жыта.
Гэта. Хто лепшага не мае, таму і гэта добра.
Дабраць. Чорт не адны лапці (не адну пару лапцей) стаптаў, пакуль (по-
куль) такую пару дабраў (сабраў).
Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль пару дабраў.
Дабро. Ад дабра дабра не шукаюць.
Ад ліха ціха, а дабра не чуваць.
Ад ліха ціха, дабра не відаць.
Гарэлка да дабра не давядзе.
Казала ліха, што не быць дабру.
Калі заб'еш бабра, то не будзе табе дабра.
Ліха без дабра не бывае.
Няма ліха без дабра.
У каго дабро вядзецца, у таго і певень нясецца.
Хто заб'е бабра, не будзе мець дабра.
Чужое дабро не грэе.
Давацца На бога спадзявайся, а (ды) сам не давайся (не агінайся, не зя-
вай).
Даваць. Бадлівай карове бог рог не дае.
Бог сіротак любіць, але долі не дае.
Даюць — бяры, б'юць — уцякай.
За аднаго бітага двух нябітых даюць.
За няўдачу даюць прыдачу.
Кошку б'юць — нявестцы намёкі даюць.
Плакаў, плакаў — усё бог аднакаў, пачаў пяяць (спяваць) — стаў бог
даваць.
Хто рана ўстае, таму і бог дае.
Як даюць, то бяры, а як б'юць, то ўцякай.
Давесці. Гарэлка да дабра не давядзе.
Язык да Кіева давядзе.
268
Дадатковыя словы
бюць, забе, забеш
10 👁