Гразь. Вясною вядро (кораб, цэбар) вады, а лыжка гразі, а восенню лыж- ка вады, а вядро (кораб, цэбар) гразі З чужога воза і сярод гразі (броду) злазь (злазяць, злезеш). Крывое кола на сябе гразь кідае. Сей у гразь — будзеш князь. Грак. Бывала, варона лапці абувала, а цяпер Ірак ходзіць так. Гракі цяпла не прыносяць. Грамадка. Дзе каша ды аладка, там і грамадка. Грамніцы. Грамніцы — палавіна зіміцы. На грамніцы нап'ецца певень вадзіцы. Як на грамніцы нап'ецца певень вадзіцы, дык на Юр'я наесца вол травіцы. Грашаняты. Грэх у мех, грашаняты* ў торбу. Грашыць. Хто спіць, дык той не грашыць (не грэшыць). Грозны. Грозен (грозны) рак, ды (але) ззаду вочы. Грозны рак, ды дзе.ў яго вочы? Гром. З вялікага грому часамі, заўсёды малы дождж бывае. Пакуль гром не грымне (не загрыміць), мужык не перахрысціцца. Чуў, кум, сонца, бачыў гром? Грош. Усякі (кожны) гад чужому грошу рад. Грошы. Веру Яўменю, а грошы кладзі ў кішэню. Еш селядца з галавою, за ўсё грошы плачаны. За пастой грошы не плацяць. Каб не ежка ды адзежка, была б грошай поўна дзежка. Калі маеш грошы, то не будзеш босы. У каго грошы, у таго і розум. Хто плаціць грошы, той заказвае і музыку. Груган. Груган гругану вока (вачэй) не выдзеўбе (не дзяўбе, не клюе). Грузд. Назваўся груздом — лезь у кош (кошык). Грунт. Слова вецер, а пісьмо грунт. Груша. Зляпіў бог душу — ні ў пень, ні ў грушу. Грыб. Дзетак узгадаваць — не грыбоў назбіраць. Еш пірог (боршч) з грыбамі, а язык трымай за зубамі. І да грыба трэба нагнуцца. У грыбы хадзіць і то лепш са шчасцем. Грыва. Кось-кось, пакуль за грыву. Пашкадаваў воўк кабылу пакінуў хвост ды грыву. Хто не ўтрымаўся за грыву, таму і хвост не паможа. Грымнуць. Пакуль гром не грымне (не загрыміць), мужык не пе- рахрысціцца. Грышка. Цярпі, Грышка, карчма блізка. Што будзе, тое (то) будзе, а Саўка (Грышка) на куце не будзе. Грэбля. Ціхая вада грэблю рве. Грэх. Грэх у мех, грашаняты ў торбу. І рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць. Рада б душа ў рай, ды грахі не пускаюць. Хацела б душа ў рай, ды грахі не пускаюць. Хацеў бы ў рай, ды грахі не пускаюць. Што праўда, то не грэх. Грэць. Чужое дабро не грэе. Чужы кажух цела не грэе. 267
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

напецца, юря
8 👁