Гожа. Дай божа, каб усё было гожа, а што нягожа — не дай божа.
Голад. Голад не цётка.
Сем гадоў мак не радзіў, а голаду не было.
У голад людзі намруцца, а ў вайну налгуцца.
Голены. Гл. галіць.
Голы. Голаму разбой не страшан (не спграшны).
Голы збірайся, голы гатоў.
Голы разбою не баіцца.
З міру па нітцы — голаму сарочка (кашуля).
На голага і сабакі брэшуць.
Гонта. Злазь з даху і не псуй гонту (гонты, гонгаў).
Гоп. Калі не пераскочыў, не кажы гоп.
Не кажы гоп, не пераскочыўшы.
Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў (не пераскочыш).
Не пераскочыў, не кажы гоп.
Гора. Гора плача, гора скача, гора песенькі пяе.
Гора табе, воле, калі цябе карова коле.
Гора толькі рака (ракаў) красіць.
Еду ціха — са мной ліха, еду скора — са мной гора.
З добрым гаспадаром нажывешся, з дрэнным гора набярэшся.
Слязамі (слязьмі) гору (бядзе) не паможаш.
Горад. Смеласць (храбрасць, адвага) гарады бярэ.
Горача. І адтуль горача (гарачо), і адсюль боляча (балячо).
Горб. Свайго гарба ніхто не бачыць.
Старасць не радасць а горб не карысць.
Горкі. Горка рэдзька, ды ядуць, цяжка (дрэнна, ліха) замужам, ды ідуць.
Горка часам праца, ды хлеб ад яе салодкі.
Горкая гарэлка (гарэлачка), але п'юць, дрэнна замужам, але ідуць.
Лепш (лепей) горкая праўда, чым салодкая мана (хлусня).
Не будзь горкім і не будзь салодкім, — горкае праплююць, а салодкае
праглынуць.
Не будзь салодкі, а то праглынуць, не будзь горкі, а то праплююць.
Горш. Ахвота горш за няволю.
Горш, калі баішся, і ліха не мінеш, і надрыжышся.
Няма горш, як даганяць і чакаць.
Няпрошаны (незапрошаны, нязваны) госць горш за татарына.
Чакаць і даганяць горш за ўсё.
Госць. Будзьце як дома, але і не забывайце, што ў гасцях.
Гасцям гадзі, але і сябе не галадзі.
Госць мала гасцюе, ды багата бачыць.
Госць на парог — гаспадыня за пірог.
Госць на парог — радасць у хату.
Госць — нявольнік.
Госць у дом, бог у дом.
Дзе госць, там і бог ёсць.
Няпрошаны (незапрошаны, нязваны) госць горш за татарына.
Першы дзень госць — золата, другі — срэбра, трэці — медзь, дадому
(дахаты) едзь.
У гасцях добра, а дома лепей (лепш).
Чорт чорта пазнаў і на піва (у госці) пазваў.
Граза. Граза ў лес не ідзе.
266
Дадатковыя словы
пюць
7 👁