Калі абора цячэ, гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ, гаспадар з
хаты ўцячэ.
Усякая будзе гаспадыня, калі мукі поўная скрыня.
Як мукі скрыня, дык і свіння гаспадыня.
Гасподзь. Гасподзь не без міласці, а казак не без долі.
Гасцяваць. Госць мала гасцюе, ды багата бачыць.
Гатовы. Голы збірайся, голы гатоў.
Гаўрыла. Не адзін Гаўрыла што у Полацку.
Гідка. Гідка з'есці і шкада кінуць.
Гірша. Не будзе Гірша (-ы), дык будзе чорт іншы.
Глум. Стары кажа на глум, а малады бярэ на вум.
Глуха. У каго кашаль, той і красен і ў роце не суха, і ў хаце не глуха.
Глухі. Глухім два разы ў касцёле не звоняць.
Глухому дзве абедні не служаць.
Для глухога дзвюх абедзень не служаць.
Глыбока. Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек, дзе ляпей (лепей, лепш).
Ціхая свіння глыбока рые (капае).
Глыбокі. Ціхая свіння глыбокі корань рые.
Глядзець. Гадавала сава дзеці, ды няма на што глядзець
Давялося свінні на неба глядзець.
Дараванаму (дарованаму, дармоваму) каню ў зубы не глядзяць.
Есць хлеб — ядзім, а няма — глядзім, сёння паабедаем, а як заў-
тра — не ведаем.
Калі бацька рыбак, то і сын гладзіць на ваду.
Колькі (як) ваўка (воўка) ні кармі, Са ён у лес глядзіць (паглядае).
Мужык глядзіць, як варона, а хіцер, як чорт.
На сонца ўсе роўна гладзім, ды не ўсе роўна бачым.
Хто глядзіць вокам, той не пойдзе бокам.
Хто на чым сядзіць, той таго і глядзіць.
Глячок. Маеш дачку — трымай гарэлку ў глячку.
Гнаць. Старога хвалі, ды з двара гані
Гніда. Без струманту (без снасці) і вошы (гніду) не заб'еш.
Гніллё. Прыйдзе Ілья — наробіць гнілля.
Гніць. Рыба з галавы псуецца (загніваецца, пачынае гніць, гніе).
Гной. Дзе гной, там і лой.
За пчолкаю — у мёд, за жукам — у гной.
Гнявіць. З кім жыць, таго не гнявіць.
І бога хвалі і чорта не гняві.
Гняздзечка. Якая птушка, такое і гняздзечка.
Гняздо. Усякая птушка сваё гняздо бароніць.
Год. Абяцанага тры гады чакаюць.
Год на год не прыходзіцца (не выпадае).
Вясенні (вясновы) дзень год корміць.
Лета год корміць.
Летні дзень год корміць.
Сем гадоў мак не радзіў, а голаду не было.
Сем гадоў нявестка жыла, а не ведала, што сучка свёкрава без хваста.
Сем гадоў нявестка жыла замужам і не ведала, што ў свёкра сучка без
хваста.
Што ні год, то ўдод.
265
Дадатковыя словы
забеш, зесці
7 👁