Гара. Гара з гарою не сходзіцца, а чалавек з чалавекам заўсёды.
Гара нарадзіла (радзіла) мыш.
Калі гара не ідзе да Магамета, то Магамет ідзе да гары.
Славен бубен за гарамі.
Ты на гару, а чорт за нагу.
Чалавек на гару, а чорт за нагу.
Як чалавек на гару, дык чорт за нагу.
Гараваць. Адны пануюць, другія гаруюць.
Гарачо. І адтуль горача (гарачо), і адсюль боляча (балячо).
Гарачы. Куй жалеза, пакуль гарачае.
Перажылі лета гарачае, перажывём і дзярмо сабачае.
Гарбата. Што кажух, то не вата, а што капуста, то не гарбата.
Гарбаты. Гарбатага магіла выправіць (выпрастае).
Хоць крывое ды гарбатае, абы слаўнае ды багатае.
Гарод. У агародзе (гародзе) бузіна, а ў Кіеве дзядзька.
Шукай жонку ў гародзе, а не ў карагодзе.
Гарох. Жывём (жыву) як той гарох пры дарозе — хто ідзе, той і скубе.
Хто ў боб, а хто ў гарох а хто (ты) у сачыўку.
Гаршчок. Ганчар гаршкі лепіць, а сам у чарапку есці варыць.
Мужык з жонкай сварыцца, калі трасца ў гаршку варыцца.
Называй хоць гаршком, толькі ў печ не стаўляй.
На назе бот скрыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць.
Не святыя (не багі) гаршкі лепяць.
Няхай хоць гаршком завуць, абы ў печ не ставілі.
Пасмяяўся гаршчок з катла.
Хоць гаршком заві (называй), адно (толькі, а) у печ не стаўляй (не
стаў).
Гарэлачка. Горкая гарэлка (гарэлачка), але п'юць, дрэнна замужам, але
ідуць.
Гарэлка. Гарэлка да дабра не давядзе.
Горкая гарэлка (гарэлачка), але п'юць, дрэнна замужам, але ідуць.
Маеш дачку — трымай гарэлку ў глячку.
Гарэць. Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць.
Адна галавешка і ў печы не тлее (не гарыць).
Без падпалу дровы не гараць.
Калі хата гарыць, не да пацераў.
На злодзеі шапка гарыць.
Пень гарэў, а чорт хвост пагрэў.
Гасіць. Пажар (агонь) агнём не тушаць (не гасяць).
Гаснуць. Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць.
Гаспадар. Без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні хата.
Без гаспадара дом сірата.
Добры гаспадар і сабаку з двара (з хаты) не выганіць у такую нягоду
(у такое надвор'е, у такі дзень).
З добрым гаспадаром нажывешся, з дрэнным гора набярэшся.
Калі абора цячэ, гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ, гаспадар з
хаты ўцячэ.
На сваім сметніку і певень (верабей) гаспадар.
Хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар.
Гаспадарка. Гаспадарку весці — не лапці плесці.
Гаспадыня. Без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні хата.
Госць на парог — гаспадыня за пірог.
264
Дадатковыя словы
надворе, пюць
9 👁