Вясною вядро (кораб, цэбар) вады, а лыжка гразі, а восенню лыжка вады, а вядро (кораб, цэбар) гразі. Вясновы. Вясновы дзень год корміць. Гаварыць. Гавары, ды не ўсё дагары. Меней (менш) гавары — болей (больш) пачуеш. Хоць плюй у вочы, а ён кажа (скажа, будзе гаварыць), што дождж ідзе. Што ў каго (каму) баліць, той пра тое (аб тым) і гаманіць (гаворыць, крычыць). Гад. Усякі (кожны) гад чужому грошу рад. Гадаваць. Гадавала сава дзеці, ды няма на што глядзець Гадуй, мядзведзь, дзеці, каб было за кім сядзець Панскае вока каня тучыць (гадуе). Гадзіна. Смерць і радзіны не выбіраюць гадзіны. Гадзіць. Гасцям гадзі, але і сябе не галадзі. Гадзюка. У гадзюкі няма іншай навукі, як кусаць. Гадка. Гадка (гідка) з'есці і шкада кінуць. Гадок. Што гадок, то і ядок (сынок). Гай. Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго да гаю. Галава. Адна галава добра, а дзве яшчэ лепш (лепей). Ад прыбытку галава не баліць. Вочы па яблыку, а галава з арэх. Вышэй галавы не падскочыш. Галавою (ілбом) сцяны (сцяну, муру, мур) не праб'еш. Гаманіць галава не баліць. Еш селядца з галавою, за ўсё грошы плачаны. За дурной галавой нагам неспакой (небалазе). Зняўшы галаву, па валасах не плачуць. З паклону (з паклонаў) галава (галоўка) не баліць. Павінную галаву і меч не сячэ. Розуму ў чужую галаву лапатай не накладзеш. Рыба з галавы псуецца (загніваецца, пачынае гніць, гніе). Хай конь думае: у яго галава большая (вялікая). Што ні галава, то і розум. Што ў цвярозага ў галаве (на розуме), то (тое) у п'янага на языку. Галавешка. Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць. Адна галавешка і ў печы не тлее (не гарыць). Галадзіць. Гасцям гадзі, але і сябе не галадзі. Галець. Дзень з алеем, а тыдзень так галеем. Галіць. Ты яму «стрыжанае, а ён табе «пшена». Галодны. Галоднай куме хлеб (сыр) наўме. Галоднаму не спіцца, калі хлеб сніцца. Галодны і каня з капытамі з'есць. Сыты галоднаму не спагадае. Галоўка. З паклону (з паклонаў) галава (галоўка) не баліць. Гам. І сам не гам і другому не дам. Як сабака на сене — і сам не гам і другому не дам. Гаманіць. Гаманіць галава не баліць. Што ў каго (каму) баліць, той пра тое (аб тым) і гаманіць (гаворыць, крычыць). Ганчар. Ганчар гарыла лепіць, a сам у чарапку есці варыць. 263
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, зесці, прабеш, пянага
9 👁