Вырубіць. Што напішаш (напісана) пяром, то не вырубіш (не высечаш)
тапаром.
Высечы. Што напішаш (напісана) пяром, то не вырубіш (не высечаш)
тапаром.
Высока. Высока лятаеш, але нізка сядзеш.
Да бога высока, да цара (да пана) далёка.
Вытаптаць. На вытаптанай (выбітай, торнай) дарозе трава не расце.
Выходзіць. У закаханай кухаркі няўдалая страва выходзіць.
Выць. З ваўкамі жыць — па-воўчы (па-воўчаму, па-ваўчынаму) выць.
Выцягнуць. Хвалі каня пасля дарогі, а пана — як выцягнуў ногі.
Выцяць. Захочаш сабаку выцяць (ударыць) — палку (кій) знойдзеш.
Вышэй. Вышэй пупа (пят, галавы) не падскочыш (не скочыш).
Вышэй самога сябе не скочыш (не падскочыш).
Вядро. Вясною вядро (кораб, цэбар) вады, а лыжка гразі, а восенню лы-
жка вады, а вядро (кораб, цэбар) гразі.
Вязаць. Няма лепш за той куток, дзе вязалі пупок.
Вялець. Бог цярпеў і нам вялеў.
Вялікі. Вялікага сабакі вялікі брэх.
Вялікаму каню — вялікі хамут.
Вялікаму караблю — вялікае і плаванне.
Вялік пень, ды дурань.
За вялікім пагонішся — і малое згубіш.
З вялікага грому часамі, заўсёды малы дождж бывае.
З вялікае хмары малы дождж.
Малы жук, ды вялікі гук.
Не ўсё (не заўсёды) кату масленіца прыйдзе і вялікі пост.
У страху вочы вялікія.
У чужых руках пірог вялік.
Хай конь думае: у яго галава балыная (вялікая).
Час — найлепшы (самы лепшы, добры, вялікі) доктар (лекар).
Вянец. Канец — дзелу вянец.
Вярба. На пахілую вярбу (на пахілае дрэва) козы скачуць.
Скрыпучая вярба два вякі жыве.
Вярнуцца. Ашуканствам можна свет прайсці, але назад не вернешся.
Круцячы, свет пройдзеш, але назад не вернешся.
Маной (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш (пярой-
дзеш), а (але, ды) назад не вернешся.
Пайшоў па воўну, а вярнуўся стрыжаны (пастрыжаны, астрыжаны).
Вярнуць. Пан за пана цягне (верне).
Вяровачка. Быць бычку на вяровачцы (на лычку).
Колькі вяровачку ні віць, канец будзе.
Колькі вяровачку ні віць, а канцу быць (канец будзе).
Як вяровачцы ні віцца, а канцу паявіцца.
Вяроўка. Прапала кароўка, прападай (няхай прападае) і вяроўка.
Вярцець. Круці не круці (не вярці), а трэба памерці.
Вяселле. Абыдзецца без марцыпанаў цыганскае вяселле.
Шлюб быў пад плотам, а вяселле потым.
Вясенні. Вясенні (вясновы) дзень год корміць.
Вясна. Адна ластаўка вясны не робіць.
262
9 👁