Вушка. Да пары збан (жбан) ваду носіць ручка (вушка) адарвецца —
збан паб'ецца.
Вы. Вось вам хамут і дуга, і, а я вам болей не слуга.
Да цябе (да вас) не п'юць, не кажы (не кажыце) здароў будзь.
Не да вас п'юць, не кажыце здароў будзь.
Выбівацца. Клін выбіваецца клінам.
Выбіваць. Клін клінам выбіваюць (выганяюць).
Выбірацца. У прочкі выбірайся, а жыта сей.
Выбіраць- Выбірай жонку не на ігрышчы, а на іржышчы.
Не выбірай дзеўку ў карагодзе, а ў агародзе.
Не хвалі каня запрагаючы, а дзеўку выбіраючы.
Смерць і радзіны не выбіраюць гадзіны.
Выбіць. На вытаптанай (выбітай, торнай) дарозе трава не расце.
Выганяць. Клін клінам выбіваюць (выганяюць).
Выгнаць. Добры гаспадар і сабаку з двара (з хаты) не выганіць у такую
нягоду (у такое надвор'е, у такі дзень).
Выдаць. Бог не выдасць (не дасць, не папусціш», не прадасць), свіння не
з'есць.
Выдзеўоці. Груган гругану вока (вачэй) не выдзеўбе (не дзяўбе, не клюе).
Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе.
Выдра. Усе бабры дабры, адна выдра ліхая.
Выесці. Любіў рак жабу, аж вочы выеў.
Пакуль (покі) сонца ўзыдзе, раса вочы выесць.
Сорам не дым, вачэй (вочы) не выесць.
Выйсці. Закон што ды шла, куды павярнуў, туды і выйшла.
Няма таго злога, каб не выйшла на добрае.
Першы блін выйшаў камяком.
Выкінуць. З песні слова не выкінеш.
Выкляваць. Воран ворану вачэй не выклюе.
Вылецець. Слова не верабей, выпусціў (выпусціш, вылеціць, вылецела) —
не зловіш.
Вынесці. Вырас, а розуму не вынес.
Выняць. Пакуль да бога, дык (то, так) чорт душу выме.
Што ўложыць хам, то не выме і пан.
Выпадаць. Год на год не прыходзіцца (не выпадае).
Выпіць. Не піў — не мог, а выпіў — ні рук, ні ног.
Выправіць. Гарбатага магіла выправіць (выпрастае).
Выпрастаць. Гарбатага магіла выправіць (выпрастае).
Выпусціць. Слова не верабей, выпусціў (выпусціш, вылеціць, вылеце-
ла) — не зловіш.
Выраб. Аўчына вырабу не варта.
Варта шкурка вырабу.
Не варта шкурка вырабу.
Вырадак. Сям'я не без вырадка.
У сям'і не без вырадка.
Вырасці. Вырас, а розуму не вынес.
Вырас пад неба, а дурань як трэба.
Вырод. Няма роду без выроду.
261
Дадатковыя словы
выдзеўбці, зесць, надворе, пабецца, пюць, сямя, сямі
10 👁