Воўк ліняе, ды нораву не мяняе.
Воўк сабакі не баіцца, але звілі не любіць.
Дай божа (бог) нашаму цяляці ваўка (воўка) спаймаці (з'есці).
Дарма (задарма) і каза ваўку не скача.
Дзе воўк радзіўся, там і куст яму міл.
З ваўкамі жыць — па-воўчы (па-воўчаму, па-ваўчынаму) выць.
Колькі (як) ваўка (воўка) ні кармі, а ён ў лес глядзіць (паглядае).
На воўка памоўка, а мядзведзь цішком.
Насіў воўк, панеслі і ваўка.
Ні калёс, ні атос, а воўк кабылу панёс.
Няма лесу без ваўка.
Пашкадаваў воўк кабылу пакінуў хвост ды грыву.
Пра воўка (аб воўку) памоўка, а ён і сам тут.
Работа (праца, справа) не воўк, у лес не ўцячэ (не збяжыць, не пабя-
жыць).
Цягаў (цягнуў) воўк, пацягнулі і воўка.
Як ваўка ні кармі, а яго ў лес цягне.
Воўна. З паршывай (шалудзівай) авечкі хоць шэрсці (воўны, поўсці) клок
(касмык).
Пайшоў па воўну, а вярнуўся стрыжаны (пастрыжаны, астрыжаны).
Воўчы. Воўчы дух (воўчае насенне) да лесу цягне.
Вочка. Бачна па вочках, што ходзіць па ночках.
Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні вочкі прадзірае.
Вош. Без струманту (без снасці) і вошы (гніду) не заб'еш.
Вугал. Дома і вуглы памагаюць.
Злодзей хоць вуглы пакіне, а агонь усё забярэ.
Не красна хата вугламі, а пірагамі.
У сваёй хаце (у сваім доме) і вуглы (сцены) памагаюць.
Вузел. Адной рукой і вузла не завяжаш.
Дзе толькі мужык з слаўцом, там за ім пуга з вузлом.
Вуліца. Будзе калі-небудзь, некалі і на нашай (маёй, тваёй) вуліцы
свята.
Прыйдзе і на нашу вуліцу свята.
Скажы курыцы, дык яна па ўсёй вуліцы.
Вум. Стары кажа на глум, а малады бярэ на вум.
Вус. Служыў да вуса, служы і да барады.
Вусны. На чужыя вусны не накінеш хусты.
Вуха. Для мілага друга і завушнічка з вуха.
І сцены маюць вушы.
І ў сцен ёсць вушы.
Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала.
Хто парася (парасё) украў, у таго ў вушах (увушшу) пішчыць.
Вучоны. Не вучы вучонага.
Вучыцца. Век жыві — век вучыся а дурнем памрэш.
Вучыцца ніколі не позна.
Не тады вучацца плаваць, калі вада ў рот плыве.
Вучыць. Людзі і мядзведзя вучаць.
Не вучы вучонага.
Не вучы рыбу плаваць.
Не кручаны — не рэмень (не рамень), не вучаны — не чалавек.
Яйцо курыцы не вучыць.
Яйцо (яйка) курыцу вучыць.
260
Дадатковыя словы
забеш, зесці
11 👁