Грозен (грозны) рак, ды (але) ззаду вочы. Грозны рак, ды дзе ў яго вочы? Груган гругану вока (вачэй) не выдзеўбе (не дзяўбе, не клюе). З вачэй (з воч) далоў і з сэрца вон. Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе. Любіў рак жабу, аж вочы выеў. Не той друг, што мёдам мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа. Пакуль (покі) сонца ўзыдзе, раса вочы выесць. Панскае вока каня тучыць (гадуе). Праўда вочы коле. Ранняя птушка (птушачка, пташачка) зубкі (крылкі) цярэбіць, а поз- няя вочы працірае. Сорам не дым, вачэй (вочы) не выесць. У айчыма чэрці пад вачыма. У разумнага вочы і на патыліцы сядзяць. У страху вочы вялікія. У сямі нянек дзіця без вока (без носа). У чужым воку саломку (саломінку) бачым, а ў сваім і бервяна не заўважаем. Хоць плюй у вочы, а ён кажа (скажа, будзе гаварыць), што дождж ідзе. Хто глядзіць вокам, той не пойдзе бокам. Хто старое ўспомніць (успамяне, памяне), таму вока вон. Вол. Адзін з'еш хоць вала, дык адна хвала а пакрысе, ды ўсе. Гора табе, воле, калі цябе карова коле. Гутар, гутар, а валы ў жыта. Стары вол (конь) баразны не псуе (не сапсуе). Як на грамніцы нап'ецца певень вадзіцы, дык на Юр'я наесца вол травіцы. Волас. Волас сівее, розум слабее. Зняўшы галаву, па валасах не плачуць. Сівізна ў валасы, а д'ябал у рабро. У бабы валасы доўгія (волас доўгі), а розум кароткі (памяць карот- кая). Вольны. Вольнаму воля, а шалёнаму поле (уратаванаму рай). Воля. Вольнаму воля, а шалёнаму поле (уратаванаму рай). Дай жонцы (бабе) волю — завядзе ў няволю. Вон. З вачэй (з воч) далоў і з сэрца вон. Пустазелле з поля вон. Хто старое ўспомніць (успамяне, памяне), таму вока вон. Вораг. Язык мой — вораг мой. Воран. Воран ворану вачэй не выклюе. Восем. Увосень — работ восем. Восень. Восень на рабым кані ездзіць. Вясною вядро (кораб, цэбар) вады, а лыжка гразі, а восенню лыжка вады, а вядро (кораб, цэбар) гразі. Куранят увосень (восенню) лічаць. Воўк. Адальюцца воўку авечыя слёзкі (слёзы). Ваўка (воўка) ногі кормяць. Ваўкоў (ваўка, воўка) баяцца — у лес не хадзіць. Воўк і лічанае бярэ. Воўк казе не таварыш. Воўк каля (паблізу) свайго логава не бярэ (не шкодзіць). 259
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дябал, зеш, напецца, юря
8 👁