Век зжыць — не мех сшыць.
Два вякі я жыць не збіраюся.
На вяку (жывучы) усяго нажывеш — і Кузьму татам назавеш.
На наш век дурняў хопіць.
Работы ніколі (век) не пераробіш.
Скрыпучая вярба два вякі жыве.
Векавуха. Няма злей асенняй мухі і дзеўкі-векавухі.
Верабей. Напалоханая варона і вераб'я баіцца.
На сваім сметніку і певень (верабей) гаспадар.
Слова не верабей, выпусціў — не зловіш.
Старога вераб'я на мякіне не зловіш (не падманеш, не правядзеш).
Увосень і верабей багаты.
Верыць. Веру Яўмен», а грошы кладзі ў кішэню.
Масква слязам не верыць.
Не вер каню ў дарозе, а жонцы дома.
Весела. Які б ні быў Панцялей, а жыць весялей.
Веснавы. Ласкавае слова што дзень ясны (веснавы).
Весці. Адна бяда не ідзе, другую за сабой вадзе.
Гаспадарку весці — не лапці плесці.
На чыім возе (вазку, коніку) едзеш, таму і песню (песеньку, песенькі)
спявай (пей, вядзі).
Весціся. У каго дабро вядзецца, у таго і певень нясецца.
У ціхім балоце чэрці водзяцца (вядуцца).
Вецер. Куды вецер, туды і дым.
Напроці ветру не падзьмеш.
Сабака брэша — вецер носіць.
Слова вецер, а пісьмо грунт.
Хто сее (пасее) вецер, той пажне буру.
Вечар. Раніца мудрэйшая (мудрэй) за вечар.
Вечны. Чужая яечня не вечна.
Відаць. Ад ліха ціха, дабра не відаць.
Блізка відаць, ды далёка дыбаць.
Хоць і відаць, але далёка дыбаць.
Вінаваты. Не плаціць багаты, а вінаваты.
Віно. Чым за морам віно піць, лепш (лепей) з Нёмана (у Нёмане) вадзіцу.
Вісець. Ці за адну нагу вісець, ці за дзве — адна ласка.
Віцца. Колькі вяровачцы ні віцца, а канцу быць (канец будзе).
Як вяровачцы ні віцца, а канцу паявіцца.
Віць. Колькі вяровачку ні віць, канец будзе.
Военка. Каму вайна, а каму военка.
Воз. Баба з воза — каню (кабыле) лягчэй.
З чужога воза і сярод гразі (броду) злазь (злазяць, злезеш).
Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе.
На чыім возе (вазку, коніку) едзеш, таму і песню (песеньку, песенькі)
спявай (пей, вядзі).
Што з воза ўпала, тое (то) прапала.
Воін. Адзін у полі не воін.
Войт. Не будзь ні войтам, ні панам — не будзеш чалавекам паганым.
Вока. Бачым сучок у воку брата свайго, а бервяна ў сваім не заўважаем.
Воран ворану вачэй не выклюе.
Вочы па яблыку, а галава з арэх.
258
Дадатковыя словы
верабя
12 👁