Вайна. Вайна ўсё спіша.
Каму вайна, а каму военка.
У голад людзі намруцца, а ў вайну налгуцца.
Варажыць. Можа надвое варожа.
Варона. Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так.
Варона з кала — сем на кол.
Варона з куста, а пяць на куст.
За добрым мужам і варона жона, а за кепскім і княгіня загіне.
Мужык глядзіць, як варона, а хіцер, як чорт.
Напалоханая варона і вераб'я баіцца.
Напрасткі адна варона лятае, затое (ды) ніколі дома не бывае.
Папаўся ў вароны, то крычы, як воны.
Пужаная варона і куста баіцца.
Убіўся ў вароны, каркай так, як і оны.
Цаляеш у варону, а пападаеш у карову.
Варонка. На чужой старонцы рад сваёй варонцы.
Вароты. Займі чорта ад варот, дык ен цераз плот.
Ты з варот, а ён цераз плот.
Варта. З багатым не варта судзіцца, а з дужым біцца.
Купіў не купіў, а патаргавацца (патаргаваць) можна (варта).
Варты. Аўчына вырабу не варта.
Брыгадзір капейкі не варт, калі чарцы рад.
Варта шкурка вырабу.
Не варта шкурка вырабу.
Варыцца. Мужык з жонкай сварыцца, калі трасца ў гаршку варыцца.
Варыць. Ганчар гаршкі лепіць, а сам у чарапку есці варыць.
Не той піва п'е, хто варыць.
Вастрыць. Вастры зуб аб зуб і розум аб розум.
Вата. Што кажух, то не вата, а што капуста, то не гарбата.
Ваяка. Ішоў ваякам, а назад ракам.
Ведаць. Абедаў, а жывот не ведаў.
Будзеш усё ведаць, хутка (скора) пастарэеш (састарышся, стары
зробішся).
Ведае (знае) кошка, чыё сала з'ела.
Ведаў бог, каму не даў рог.
Ёсць хлеб — ядзім, а няма — глядзім, сёння паабедаем, а як заў-
тра — не ведаем.
І без папа ведаю (ведаем, знаю, знаем), што ў нядзелю свята.
Каб ведаў чалавек, дзе спатыкнецца, то пераступіў бы тое месца.
Каб (калі б) ведаў, дзе павалішся (упадзеш), там, дык, то саломкі
падаслаў бы.
Каб пазнаць (ведаць) чалавека, дык трэба з'есці з ім пуд солі.
Камедыя, хто не ведае, а хто і ведае, дык усё роўна камедыя.
Не ведаючы (не зведаўшы) броду, не сунься ў воду.
Ніхто не ведае, як хто абедае.
Сем гадоў нявестка жыла, а не ведала, што сучка свёкрава без хваста.
Сем гадоў нявестка жыла замужам і не ведала, што ў свёкра сучка без
хваста.
Скора састарышся, як усё будзеш ведаць.
Хто б дзятла пазнаў (ведаў), каб не яго доўгі нос.
Везці. Не конь вязе, а дарога.
Век. Век жыві — век вучыся а дурнем памрэш.
257
Дадатковыя словы
верабя, зела, зесці
9 👁