Не шукай бяды, яна сама цябе знойдзе. Сем бед — адзін атвет. Сем бед за раз — адзін адказ. Слязамі (слязьмі) гору (бядзе) не паможаш. Чорт бяду перабудзе — адна згіне, дзесяць будзе. Чужую бяду рукамі (і пальцам) развяду. Шчасце адно не ходзіць, бяду за сабою водзіць. Бяднець. Дзе людзі бяднеюць, там паны багацеюць. Бяздонны. Бяздоннай бочкі (бяздонную кадушку) не напоўніш. Бязлюддзе. На бязлюддзі і поп чалавек. Бязногі. Дзе нянек многа, там дзіця бязнога (мурзатае). Бязрыб'е. На бязрыб'і і рак рыба. Бярлога. Два мядзведзі ў адной бярлозе не зімуюць. Вада. Апёкшыся малаком, ваду студзяць. Апёкшыся на малацэ, дык і на халодную ваду дзьмуць будзеш. Апёкшыся на малацэ, і на ваду дзьмеш (дзьмухаеш). Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбкі не зловіш не памачыў- шыся. Вясною вядро (кораб, цэбар) вады, а лыжка гразі, а восенню лыжка вады, а вядро (кораб, цэбар) гразі. Да пары збан (жбан) воду носіць ручка (вушка) адарвецца — збан паб'ецца. Зваранай рыбе вада не патрэбна. З хараства вады не нап'ешся. Калі бацька рыбак, то і сын глядзіць на ваду. Каля (ля) вады ходзячы намочышся. Кожны чорт на сваё кола ваду цягне. Магдалена — вады па калена. На тое і шчупак у моры (у вадзе), каб карась не драмаў. Не зведаўшы броду, не сунься ў воду. Не тады вучацца плаваць, калі вада ў рот плыве. Пад ляжачы камень вада не цячэ (не пацячэ, не бяжыць, не пабя- жыць). Рукі пабрудзіш — вадою адмыеш, душу забрудзіш — і мыла не па- можа. Рыба любіць ваду. Усякі чорт на сваё кола ваду цягне. У ціхай вадзе чэрці водзяцца. Хто апарыцца на малацэ, той і на ваду дзьмухае. Ціхая вада берагі мые. Ціхая вада грэблю рве. Вадзіца. На грамніцы нап'ецца певень вадзіцы. Чым за морам віно піць, лепш (лепей) з Нёмана (у Нёмане) вадзіцу. Як на грамніцы нап'ецца певень вадзіцы, дык на Юр'я наесца вол травіцы. Вадзіцца. У ціхай вадзе чэрці водзяцца. У ціхім балоце чэрці водзяцца (вядуцца). Вадзіць. Адна бяда не ходзіць другую за сабою водзіць. Шчасце адно не ходзіць, бяду за сабою водзіць. Вазіць. Любіў катацца, любі і саначкі вазіць. Любіш катацца, любі і саначкі вазіць. Вазок. На чыім возе (вазку, коніку) едзеш, таму і песню (песеньку, пе- сенькі) спявай (пей, вядзі). 256
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бязрыбе, бязрыбі, напецца, напешся, пабецца, юря
10 👁