Млын меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе.
Напрасткі адна варона лятае, затое (ды) ніколі дома не бывае.
Насільна мілы (міл, любы, люб) не будзеш.
Не будзе Гірша (-ы), дык будзе чорт іншы.
Не будзь горкім і не будзь салодкім, — горкае праплююць, а салодкае
праглынуць.
Не будзь ні войтам, ні панам — не будзеш чалавекам паганым.
Не будзь салодкі, а то праглынуць, не будзь горкі, а то праплююць.
Не да цябе п'юць, не кажы здароў будзь.
Няма нічога тайнага (патайнага), каб не стала (што не стала б, каб не
было) яўным.
Няма той хаткі, дзе б (каб) не было звадкі.
Пайшоў (зарадзіў) драсён — не будзе (не жджы) красён.
Памалу едучы, далей будзеш.
Паціху едзеш — далей будзеш.
Перамелецца — мука будзе.
Плакаў, плакаў, а бог быў аднакаў, пачаў танцаваць, пачало шанца-
ваць.
Працу палюбіш — чалавекам будзеш.
Прыбяры пень, дык і ён будзе прыгожы.
Сей у гразь — будзеш князь.
Сем гадоў мак не радзіў, а голаду не было.
Сілай мілы не будзеш.
Скора састарышся, як усё будзеш ведаць.
Усяго было даволі, толькі прынукі не было.
Усякая будзе гаспадыня, калі мукі поўная скрыня.
Хоць плюй у вочы, а ён кажа (скажа, будзе гаварыць), што дождж
ідзе.
Хто заб'е бабра, не будзе мець дабра.
Цішэй едзеш — далей будзеш.
Цярпі, казак, атаманам будзеш.
Чакай, баба, Пятра — будзеш сыр есці.
Чакай, цётка, Пятра — будзеш сыр есці.
Чаму быць, таго не мінаваць.
Чорт бяду перабудзе — адна згіне, дзесяць будзе.
Чые бычкі ні былі б, абы нашы цяляткі.
Чым чорт не араў, тым і сеяць не стаў (не будзе).
Шлюб быў пад плотам, а вяселле потым.
Што будзе міру, тое (то) і бабінаму сыну.
Што будзе, тое (то) будзе, а Саўка (Грышка) на куце не будзе.
Што было, тое (то) сплыло.
Які б ні быў Панцялей, а жыць весялей.
Як не ела душа часнаку, пахнуць не будзе.
Бычок. Быць бычку на вяровачцы (на лычку).
Чые бычкі ні былі б, абы нашы цяляткі.
Як (калі) удасца жарабё (бычок) з лысінкай, дык і здохне (састарэе)
такім (з лысінкай).
Бяда. Адна бяда не ідзе, другую за сабой вядзе.
Бяда адна не ходзіць за сабою другую водзіць.
Запас бяды не чыніць.
Іскру тушы да пажару, бяду адводзь да ўдару.
Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе.
Млын меле — мука будзе, язык меле — бяда будзе.
На бяду мала трэба.
255
Дадатковыя словы
забе, пюць
11 👁