За спрос платы не бяруць.
Прыйшоў Мікола, не пытай ні ў кога, бяры сявеньку і (ды) сей па-
маленьку.
Смеласць (храбрасць, адвага) гарады бярэ.
Стары кажа на глум, а малады бярэ на вум.
Як даюць, то бяры, а як б'юць, то ўцякай.
Брод. З чужога воза і сярод гразі (броду) злазь (злазяць, злезеш).
Не ведаючы (не зведаўшы) броду, не сунься ў воду.
Брудны. Бруднае (паганае) да чыстага не прыстае (не прыстане).
Брыгадзір. Брыгадзір капейкі не варт, калі чарцы рад.
Брытва. Калі (як) топішся, дык (то) за брытву хопішся (ухопішся).
Хто топіцца, той за брытву хопіцца.
Брэх. Вялікага сабакі вялікі брэх.
Бубен. Славен бубен за гарамі.
Будавацца. Не адразу Масква будавалася.
Будан. З мілым (з любым) рай і ў шалашы (у будане).
Будзе. Гл. быць.
Бузіна. У агародзе (гародзе) бузіна, а ў Кіеве дзядзька.
Бура. Хто сее (пасее) вецер, той пажне буру.
Бываць. Дзвюм смерцям (смярцям) не бываць, а адной не мілаваць.
Бык. Бойся быка спераду, каня ззаду, а дурня — з усіх чатырох бакоў.
Карова целіцца, а ў быка зад баліць.
Быць. Альбо дожджык, альбо снег, альбо будзе, альбо не.
Апёкшыся на малацэ, дык і на халодную ваду дзьмуць будзеш.
Без мяне мяне жанілі (ажанілі) мяне дома не было.
Будзе калі-небудзь, некалі і на нашай (маёй, тваёй) вуліцы свята.
Будзе (прыйдзе) і на крапіву мароз.
Будзе час — будзе і квас.
Будзеш усё ведаць, хутка (скора) пастарэеш (састарышся, стары
зробішся).
Будзьце як дома, але і не забывайце, што ў гасцях.
Была б (абы) шыя, а хамут знойдзецца.
Была б дзеўка, ды певень запеў, як радзілася.
Было б балота, а чэрці знойдуцца.
Было што піць і есці, але прынукі не было.
Быў конь, ды з'ездзіўся.
Быўшы ля мукі, запылішся.
Быць бычку на вяровачцы (на лычку).
Гадуй, мядзведзь, дзеці, каб было за кім сядзеці.
Гэта яшчэ (толькі, пакуль) кветачкі, а ягадкі наперадзе (уперадзе,
яшчэ будуць).
Дай божа, каб усё было гожа, а што нягожа — не дай божа.
Да цябе (да вас) не п'юць, не кажы (не кажыце) здароў будзь.
Дзе быў (хадзіў), там цяпер, ужо няма.
Дыму без агню не бывае.
З вялікага грому часамі, заўсёды малы дождж бывае.
Каб не ежка ды адзежка, была б грошай поўна дзежка.
Казала ліха, што не быць дабру.
Калі заб'еш бабра, то не будзе табе дабра.
Калі маеш грошы, то не будзеш босы.
Колькі вяровачцы ні віцца, а канцу быць (канец будзе).
Ліха без дабра не бывае.
254
Дадатковыя словы
бюць, забеш, зездзіўся, пюць
12 👁