Што дзень (дзянёк) пражыў, то і дзякуй богу.
Як трывога, тады (дык) да бога.
Божа. Гл. бог.
Бойка. Калі пайшоў у бойку, дык чуба не шкадуй.
Пайшоў у бойку, чупрыны не шкадуй.
Пасля бойкі кулакамі (рукамі) не махаюць.
Бок. Бойся быка спераду, каня ззаду, а дурня — з усіх чатырох бакоў.
Кось-кось да аброку, а потым кіем па боку.
Мінуліся тыя рою, калі паны браліся ў бокі.
Бокам. Хто глядзіць вокам, той не пойдзе бокам.
Болей. Гл. больш.
Болька. Чужая болька (рана) не баліць.
Больш, болей. Вось табе (вам) хамут і дуга, і, а я табе (вам) болын,
болей не слуга.
Далей у лес — болей дроў.
Меней (менш) гавары — болей (больш) пачуеш.
Паранены звер страшны (яшчэ больш небяспечны).
Пераначуем, болей пачуем.
Раней устанеш — болей зробіш.
Чым далей у лес, тым болей (больш) дроў.
Большы. Малыя дзеці — малы клопат большыя дзеці — большы кло-
пат.
Хай конь думае: у яго галавая большая (вялікая).
Боляча. І адтуль горача (гарачо), і адсюль боляча (балячо).
Бор. Кожная сасна свайму бору песню спявае.
Боршч. Еш пірог (боршч) з грыбамі, а язык трымай за зубамі.
Босы. Калі маеш грошы, то не будзеш босы.
Служка ў лапцях, а я (пан) босы.
Бот. Бот лапцю не пара.
На назе бот скрыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць.
Шавец заўсёды ходзіць без ботаў.
Шавец у падзёртых ботах ходзіць.
Бочка. Адна лыжка дзёгцю псуе бочку мёду.
Бяздоннай бочкі (бяздонную кадушку) не напоўніш.
Брат. Бачым сучок у воку брата свайго, а бервяна ў сваім не заўважаем.
Брат любіць сястру багатую, а мужык (муж) жонку здаровую.
Добры сусед раднейшы за роднага брата.
Брахаць. Брахаць — не цэпам махаць.
На голага і сабакі брэшуць.
На смелага сабакі брэшуць, а баязлівага рвуць.
Не бойся таго сабакі, што брэша, а бойся таго, што лашчыцца.
Сабака брэша — вецер носіць.
Як сабаку кормяць, так сабака і брэша.
Брацішка. У кар Цішкі няма брацішкі.
Брацца. Мінуліся тыя рокі, калі паны браліся ў бокі.
Браць. Воўк і лічанае бярэ.
Воўк каля (паблізу) свайго логава не бярэ (не шкодзіць).
Даюць — бяры, б'юць — уцякай.
Дзіця за руку бярэш — маці за сэрца.
Дзяк не поп, бярэ і боб.
Едзеш на дзень, бяры хлеба на тыдзень.
253
Дадатковыя словы
бюць
14 👁