Першы блін выйшаў камяком.
Блішчаць. Золата і ў смецці (у попеле) блішчыць.
Не ўсё тое золата, што блішчыць.
Блудзіць. Хто пытае, той не блудзіць.
Боб. Дзяк не поп, бярэ і боб.
Хто ў боб, а хто ў гарох а хто (ты) у сачыўку.
Бог. Бадлівай карове бог рог не дае.
Без бога ні да парога.
Беражонага і бог беражэ.
Бога хвалі і чорта не гняві.
Бог даў, бог і ўзяў.
Бог лесу не зраўнаваў, а то людзей ты зраўнуеш.
Бог лесу не зраўняў, не тое што людзей.
Бог не без літасці, казак не без шчасця.
Бог не выдасць (не дасць, не папусціць, не прадасць), свіння не
з'есць.
Бог не роўна дзеліць.
Бог не цяля, бачыш» (пазнае) круцяля.
Бог сіротак любіць, але долі не дае.
Бог тройцу любіць.
Бог цярпеў і нам вялеў.
Бог шэльму меціць.
Ведаў бог, каму не даў рог.
Госць у дом, бог у дом.
Да бога высока, да цара (да пана) далёка.
Дай божа (бог) нашаму цяляці ваўка (воўка) спаймаці (з'есці).
Дай божа, каб усё было гожа, а што нягожа — не дай божа.
Дай божа ў добры час сказаць, а ў ліхі (нядобры) памаўчаць.
Дасхц, бог дзень, дасць і полудзень (хлеб, ежу, пажытак).
Даў бог цяля, ды не даў хлява.
Дзе госць, там і бог ёсць.
Загадай дурню богу маліцца, дык ён і лоб разаб'е.
Застаў дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е.
Зляпіў бог душу — ні ў пень, ні ў грушу.
І бога хвалі і чорта не гняві.
На бога спадзявайся, а (ды) сам не давайся (не агінайся, не зявай).
На каго бог, на таго і людзі.
На табе, божа (нябожа), што нам (мне) нягожа.
Нашто богу маліцца, — ён нас і так баіцца.
Не дай бог свінні рог, а мужыку панства.
Не святыя (не багі) гаршкі лепяць.
Пакуль да бога, дык (то, так) чорт душу выме.
Пашлі дурня богу маліцца, дык ён лоб разаб'е.
Першая жонка ад бога, другая ад людзей, а трэцяя ад чорта.
Плакаў, плакаў, а бог быў аднакаў, пачаў танцаваць, пачало шанца-
ваць.
Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў.
Сцеражонага і бог сцеражэ.
У бога дзён многа.
Усе мы пад богам ходзім.
Уткні мяне, божа, куды мне не трэба.
Хто па ядзе (пад'еўшы) не аддыша, таго бог за свінню запіша.
Хто рана ўстае, таму і бог дае.
Чым чорт не жартуе, калі (пакуль) бог спіць.
252
Дадатковыя словы
зесць, зесці, падеўшы, разабе
12 👁