Бегчы. Добрая слава на паліцы ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць.
На лаўца і звер бяжыць.
Нязнайка ляжыш», а знайка бяжыць.
Пад ляжачы камень вада не цячэ (не пацячэ, не бяжыць, не пабя-
жыць).
Бедачок. Як багаты памрэ, па тры з хаты прэ, а як бедачок — толькі поп
ды дзячок.
Бедка. Малыя дзеткі — малыя бедкі падрастуць дзеткі — падрастуць і
бедкі.
Бедны. Багатаму шкада (шкода) карабля, а беднаму — кашаля.
Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца.
Беднаму (няшчаснаму) Івану няма нідзе талану.
Калі беднаму жаніцца, то і ноч кароткая.
Няхай багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца.
Пакуль (покуль) з багатага пух, то (дык) з беднага дух.
Як багаты памрэ, то і апошні з хаты прэ, а як бедны худачок —
толькі попік ды дзячок.
Белы. Урадзілася цяля з белаю лацінкаю на лбе, так яно і памрэ.
Ядзім хлеб траякі: чорны, белы і ніякі.
Бераг. Ціхая вада берагі мые.
Берагчы. Беражонага і бог беражэ.
Капейка рубель беражэ.
Хто капейкі не беражэ, таго рубель баіцца.
Бервяно. Бачым сучок у воку брата свайго, а бервяна ў сваім не заўва-
жаем.
У чужым воку саломку (саломінку) бачым, а ў сваім і бервяна не
заўважаем.
Біцца. З багатым не варта судзіцца, а з дужым біцца.
Паны б'юцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць.
Біць. Даюць — бяры, б'юць — уцякай.
Дурня і ў царкве б'юць.
За аднаго бітага двух нябітых даюць.
За спрос не б'юць у нос.
Карову б'юць за зык, а бабу за язык.
Кошку б'юць — нявестцы намёкі даюць.
Сама сябе раба б'е, калі (што) нячыста жне.
Як даюць, то бяры, а як б'юць, то ўцякай.
Благата. Добраму чалавечку добра і ў запечку а благой (якой) благаце
дрэнна і на куце.
Благі. Добраму чалавечку добра і ў запечку а благой (якой) благаце
дрэнна і на куце.
Добрая слава на паліцы ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць.
Блізка. Блізка (блізкі) локаць, ды (а) не ўкусіш.
Блізка відаць, ды далёка дыбаць.
Гусі нізка — зіма блізка.
Свая кашуля (сарочка, рубашка) бліжэй да цела.
Цярпі, Грышка, карчма блізка.
Што дзень — бліжэй да смерці.
Блізкі. Блізка (блізкі) локаць, ды (а) не ўкусіш.
Здраднік за агрызкі прадасць родных і блізкіх.
Блін. Калі абора цячэ, гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ, гаспадар
з хаты ўцячэ.
251
Дадатковыя словы
бюцца, бюць
11 👁