Барада. Сівізна ў бараду, а чорт у рабрыну.
Служыў да вуса, служы і да барады.
Баразна. Стары вол (конь) баразны не псуе (не сапсуе).
Баран. Авечку стрыгуць, а баран дрыжыць.
І баран бы касіў, каб хто касу насіў.
Бараніць. Усякая птушка сваё гняздо бароніць.
Баўтун. З твару яйка (яйцо), а ўсярэдзіне баўтун.
Бацька. Адкуль сіраце бацьку ўзяць.
Зімняя ночка — бацьку сарочка.
Калі бацька рыбак, то і сын глядзіць на ваду.
Кожны плача па сваім бацьку, як умее.
Хто як хоча, так па свайму бацьку плача.
Які дуб, такі і тын, які бацька, такі і сын.
Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын.
Бачком. Ехаўшы бачком, ні з кім не зачэпішся.
Бачна. Бачна па вочках, што ходзіць па ночках.
Бачыць. Бачым сучок у воку брата свайго, а бервяна ў сваім не заўважаем.
Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля.
Госць мала гасцюе, ды багата бачыць.
Ліса спіць і курэй бачыць.
На сонца ўсе роўна глядзім, ды не ўсе роўна бачым.
Рыбак рыбака бачыць здаляка.
Свайго гарба ніхто не бачыць.
У чужым воку саломку (саломінку) бачым, а ў сваім і бервяна не
заўважаем.
Хапіў з дзежкі, аж не бачыць сцежкі.
Хто новага не бачыў, той старому рад.
Чаго ж бы плакаў слеп, каб бачыў свет (след).
Чуў, кум, сонца, бачыў гром?
Баязлівы. Баязліваму і корч мядзведзь.
На смелага сабакі брэшуць, а баязлівага рвуць.
Баяцца. Бойся быка спераду, каня ззаду, а дурня — з усіх чатырох бакоў.
Ваўкоў (ваўка, воўка) баяцца — у лес не хадзіць.
Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць.
Голы разбою не баіцца.
Горш, калі баішся, і ліха не мінеш, і надрыжышся.
Дзела дзельніка (справа майстра) баіцца.
Калі п'яны (як п'яны), дык капітан, а калі (як) праспіцца, дык свінні
баіцца.
Напалоханая варона і вераб'я баіцца.
Нашто богу маліцца, — ён нас і так баіцца.
Не баішся ківа, пабаішся кія.
Не бойся таго сабакі, што брэша, а бойся таго, што лашчыцца.
Не руш чужога і не бойся нікога.
Не чапай нічога і не бойся нікога.
Пужаная варона і куста баіцца.
Хто капейкі не беражэ, таго рубель баіцца.
250
Дадатковыя словы
верабя, пяны
13 👁