Карову б'юць за зык, а бабу за язык.
Курыца не птушка, а баба не чалавек.
Мароз сем баб павёз.
На чужой старане і жук мяса і старая баба — маладзіца
Не мела баба клопату, дык купіла парася.
Ні села, ні пала, дай, баба, сала.
Ні села, ні пала, захацела баба сала.
У бабы валасы доўгія (волас доўгі), а розум кароткі (памяць каро-
ткая).
Чакай, баба, Пятра — будзеш сыр есці.
Бабёр. Калі заб'еш бабра, то не будзе табе дабра
Усе бабры дабры, адна выдра ліхая.
Хто заб'е бабра, не будзе мець дабра.
Бабін. Што будзе міру, тое (то) і бабінаму сыну.
Багата. Госць мала гасцюе, ды багата бачыць.
Багаты. Багатаму і чорт у кашу дбае.
Багатаму чорт дзяцей калыша.
Багатаму шкада (шкода) карабля, а беднаму — кашаля.
Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца.
Брат любіць сястру багатую, а мужык (муж) жонку здаровую.
З багатым не варта судзіцца, а з дужым біцца.
З дужым не дужайся, з багатым не судзіся.
Не плаціць багаты, а вінаваты.
Няхай багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца.
Пакуль (покуль) з багатага пух, то (дык) з беднага дух.
Увосень і верабей багаты.
Хоць крывое ды гарбатае, абы слаўнае ды багатае.
Чым багаты, тым і рады.
Чым хата багата, тым і рада.
Як багаты памрэ, па тры з хаты прэ, а як бедачок — толькі поп ды
дзячок.
Як багаты памрэ, то і апошні з хаты прэ, а як бедны худачок —
толькі попік ды дзячок.
Багацець. Дзе людзі бяднеюць, там паны багацеюць.
Багацце. За багацце розуму не купіш.
Бадлівы. Бадлівай карове бог рог не дае.
Базыль. Каму што, а Базылю аладкі.
Байка. Салавей байкамі не сыты.
Салаўя байкамі (песнямі) не кормяць.
Балець. Ад прыбытку галава не баліць.
Гаманіць галава не баліць.
З паклону (з паклонаў) галава (галоўка) не баліць.
Калі робіш у купе, не баліць у пупе.
Карова целіцца, а ў быка зад баліць.
Рабіць у купе — не баліць у пупе.
Чужая болька (рана) не баліць.
Што ў каго (каму) баліць, той пра тое (аб тым) і гаманіць (гаворыць,
крычыць).
Балота. Было б балота, а чэрці знойдуцца.
Кожны кулік сваё балота хваліць.
У ціхім балоце чэрці водзяцца (вядуцца).
Балячо. І адтуль горача (гарачо), і адсюль боляча (балячо).
249
Дадатковыя словы
бюць, забе, забеш
10 👁