Андарачок. Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку. Апарыцца. Хто апарыцца на малацэ, той і на ваду дзьмухае. Апасці. Прыйшоў Пятрок — апаў лісток; прыйшоў Ілья — апала два. Апетыт. Апетыт прыходзіць у час (у часе) яды. Апостал. Па абліччы апостал, а па зубах сабака. Апошні. Добра смяецца той, хто смяецца апошні. Не ён першы, не ён апошні. Не мы першыя, не мы апошнія. Не ты першы, не ты апошні. Не я першы, не я апошні. Як багаты памрэ, то і апошні з хаты прэ, а як бедны худачок — толькі попік ды дзячок. Апускацца. Апускайся, куме, на дно. Апячыся. Апёкшыся малаком, ваду студзяць. Апёкшыся на малацэ, дык і на халодную ваду дзьмуць будзеш. Апёкшыся на малацэ, і на ваду дзьмеш (дзьмухаеш). Араць. Дурняў не аруць, не сеюць, яны самі родзяцца. Чым чорт не араў, тым і сеяць не стаў (не будзе). Арганіст. Я не музыкант (не арганіст), не перабіраю. Аржаны. Аржаная каша сама сябе хваліць. Арол. Арлу з савой не па дарозе. Арэх. Вочы па яблыку, а галава з арэх. Не раскусіш арэх, зерня ńe з'ясі. Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў. Чалавек не арэх, адразу не раскусіш. Асенні. Няма злей асенняй мухі і дзеўкі-векавухі. Асіна. Для прадажнай псіны кол з асіны. Асліны. Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала. Астатні. Першая чарка калом, другая сакалом, а трэцяя сама ўляціць (астатнія паляцяць дробнымі птушачкамі). Астрыгчы. Пайшоў па воўну, а вярнуўся стрыжаны (пастрыжаны, астры- жаны). Астыць. Куй жалеза, пакуль не астыла. Атаман. Цярпі, казак, атаманам будзеш. Атвет. Сем бед — адзін атвет. Атоса. Ні калёс, ні атос, і воўк кабылу панёс. Атрэсціся. Ажаніцца — не ўпасці: не ўстанеш, не атрасешся. Аўца. Адна паршывая (шалудзівая, паганая) авечка (аўца) увесь статак (гурт, усю чараду) псуе (сапсуе). Маладзец супраць (супроць, сярод) авец, а супраць (супроць) малай- ца — сам аўца. Аўчына. Аўчына вырабу не варта. Ахвота. Ахвота горш за няволю. Хвароба — мігрэнь: жраць ахвота, а працаваць лень. Ашуканства. Ашуканствам можна свет прайсці, але назад не вернешся. Баба. Баба з воза — каню (кабыле) лягчэй. Баба з калёс — калёсам лягчэй. Дай жонцы (бабе) волю — завядзе ў няволю. Дзе чорт сам не зможа (не можа), туда (там) бабу пашле. 248
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зясі
14 👁