Не адзін Гаўрыла што у Полацку. Сем бед — адзін атвет. Сем бед за раз — адзін адказ. Сямёра аднаго не чакаюць. У каго сем — тым і доля ўсем, а ў каго адно — і тое не ладно. Усе бабры дабры, адна выдра ліхая. Усе за аднаго і адзін за ўсіх. Усе чэрці адной шэрсці. Ці за адну нагу вісець, ці за дзве — адна ласка. Чорт бяду перабудзе — адна згіне, дзесяць будзе. Чорт не адны лапці (не адну пару лапцей) стаптаў, пакуль (покуль) такую пару дабраў (сабраў). Што два, то не адзін. Шчасце адно не ходзіць, бяду за сабою водзіць. Адзіны. Не хлебам адзіным жыве чалавек. Адказ. Сем бед за раз — адзін адказ. Адказаць. Адзін дурань можа задаць (задасць) столькі пытанняў, што дзе- сяць (сем) разумных не адкажуць. Адкаціцца. Яблык ад яблыні далёка не адкоціцца. Адклад. Адклад не ідзе на (у) лад. З адкладу няма ладу. Адкладваць. Ніколі не адкладвай на заўтра, што можна зрабіць сёння. Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заўтра. Адкуль. Адкуль сіраце бацьку ўзяць. Адкупіцца. Ад смерці не адкупішся. Адліцца. Адальюцца воўку авечыя слёзкі (слёзы). Адмарозіць. Марац адмарозіць палец. Адмераць. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Адмыць. Рукі пабрудзіш — вадою адмыеш, душу забрудзіш — і мыла не паможа. Аднакі. Жыве кот і сабака, ды жытка не аднака. Адвароце Жонка не рукаў (не рукаво), не адпораш. Адразу. Не адразу Масква будавалася. Чалавек не арэх, адразу не раскусіш. Адракацца. Ад торбы (ад сумы) і (ды) ад турмы не адракайся (не заракай- ся). Адростак. Які куст, такі і адростак. Адрэзаць. Адрэзанае лусты не прылепіш (не прыклеіш). Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Адсюль. І адтуль горача (гарачо), і адсюль боляча (балячо). Адтуль. Адтуль горача, адсюль боляча. Адысці. Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці (адысці). Ажаніцца. Ажаніцца — не ўпасці: не ўстанеш, не атрасешся. Не кайся, што рана ўстаў або маладым ажаніўся. Ажаніць. Без мяне мяне жанілі (ажанілі) мяне дома не было. Айчым. У айчыма чэрці пад вачыма. Аконца. Загляне сонца і у наша аконца. Аладка. Дзе каша ды аладка, там і грамадка. Каму што, а Базылю аладкі. Алей. Дзень з алеем, а тыдзень так Галеем. 247
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁