Аглобля. Кось-кось (кося-кося, косю-косю), пакуль (ды) у аглоблі. Агонь. Агонь агнём не тушаць. Дыму без агню не бывае. Злодзей хоць вуглы пакіне, а агонь усё забярэ. Пажар (агонь) агнём не тушаць (не гасяць). Агрызак. Здраднік за агрызкі прадасць родных і блізкіх. Адарвацца. Да пары збан (жбан) ваду носіць ручка (вушка) адарвецца — збан паб'ецца. Адбіраць. Цянькі адбіраюць дзянькі. Адвага. Смеласць (храбрасць, адвага) гарады бярэ. Адводзіць. Іскру тушы да пажару, бяду адводзь да ўдару. Адгукнуцца. Як гукнеш, так і адгукнецца. Аддаць. Не пад'ясі — і залатую фурманку аддасі. Адзежа. Па адзежы сустракаюць, а па розуму праводзяць. Адзежка. І рыбы не хачу, а адзежкі не змачу. Каб не ежка ды адзежка, была б грошай поўна дзежка. Адзенне. Па адзенні страчаюць, а па розуму праводзяць. Адзін, адна, адно. Адзін дурань можа задаць (задасць) столькі пытанняў, што дзесяць (сем) разумных не адкажуць. Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Адзін з'еш хоць вала, дык адна хвала а пакрысе, ды ўсе. Адзін і ў кашы няспорны. Адзін Сцяпан — заўсёды пан, а калі і нястача, дзіця не плача. Адзін сын — не сын, два сыны — палова сына (паўсына), тры сы- ны — сын. Адзін у полі не воін. Адна бяда не ідзе, другую за сабой вядзе. Адна бяда не ходзіць другую за сабою водзіць. Адна галава добра, а дзве яшчэ лепш (лепей). Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць. Адна галавешка і ў печы не тлее (не гарыць). Адна ластаўка вясны не робіць. Адна лыжка дзёгцю псуе бочку мёду. Аднаму густа, а другому пуста. Адна паршывая (шалудзівая, паганая) авечка (аўца) увесь статак (гурт, усю чараду) псуе (сапсуе). Адно дзіця — не дзіця, двое дзяцей — паўдзіцячы трое дзяцей — гэта дзіця. Адно дзіця — няма дзяцей, двое дзяцей — што адно, а трое — сям'я. Адной рукой і вузла не завяжаш. Адну карову мае і тую за хвост падымае. Адны пануюць, другія гаруюць. Два мядзведзі ў адной бярлозе не зімуюць. Дзвюм смерцям (смярцям) не бываць, а адной не мінаваць. За аднаго бітага двух нябітых даюць. За двума зайцамі пагонішся, ніводнага (ні аднаго) не зловіш. Злодзею адна дарога, а хто шукае, таму многа. Куляй у аднаго пацэліш, а трапным словам у тысячу. Лепш (лепей) адзін раз убачыць (пабачыць), чым сто разоў пачуць. Муж і Жана — адна сатана. На адным месцы і камень мохам абрастае. Напрасткі адна варона лятае, затое (ды) ніколі дома не бывае. 246
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеш, пабецца, падясі, сямя
11 👁