АЛФАВІТНЫ ПЕРАЛІК СЛОЎ1
Абарона. Лепшы спосаб абароны — нападзенне.
Самая лепшая абарона — нападзенне.
Абед. Абед на абед не тое, што кій на кій.
Дарагая (дорага) лыжка к абеду.
Не дораг абед, а дораг прывет.
Абедаць. Абедаў, а жывот не ведаў.
Ніхто не ведае, як хто абедае.
Абедня. Глухому дзве абедні не служаць.
Для глухога дзвюх абедзень не служаць.
Аб'ехаць. Суджанага і канём не аб'едзеш.
Што каму суджана, дык і пехатою таго не абойдзеш і з канём не
аб'едзеш.
Аблічча. Па абліччы апостал, а па зубах сабака.
Абора1. За пераборы лапці ды аборы.
Абора2. Калі абора цячэ, гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ, гаспа-
дар з хаты ўцячэ.
Абрастаць. На адным месцы і камень мохам абрастае.
Аброк. Кось-кось да аброку, а потым кіем па боку.
Абрэзаць. Міл (мілы, дораг) той куток, дзе абрэзалі (рэзалі) пупок.
Абуваць. Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так.
Абух. Пугай абуха не пераб'еш.
Абысці. Што каму суджана, дык і пехатою таго не абойдзеш і з ка-
нём не аб'едзеш.
Абысціся. Абыдзецца без марцыпанаў цыганскае вяселле.
Абычай. Што ні край, то і, свой абычай (звычай).
Абяцанка. Абяцанка-цацанка, а дурню радасць.
Абяцанкі-цацанкі, а дурню (дурному) радасць.
Абяцаны. Абяцанага тры гады чакаюць.
Авечка. Авечку стрыгуць, а баран дрыжыць.
Адна паршывая (шалудзівая, паганая) авечка (аўца) увесь статак
(гурт, усю чараду) псуе (сапсуе).
З паршывай (шалудзівай) авечкі хоць шэрсці (воўны, поўсці) клок
(касмык).
Авечы. Адальюцца воўку авечыя слёзкі (слёзы).
Аганец. Кожны курэц павінен мець свой аганец і тытунец.
Агарод. Не выбірай дзеўку ў карагодзе, а ў агародзе.
У агародзе (гародзе) бузіна, а ў Кіеве дзядзька.
Агінацца. На бога спадзявайся, а (ды) сам не давайся (не агінайся, не зя-
вай).
1 Сюды ўключаны толькі значымыя словы (назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі,
займеннікі, дзеясловы і прыслоўі), якія ўваходзяць у загаловачныя прыказкі або ў
іх варыянты. Гл. пра гэта больш падрабязна на с. 19.
245
Дадатковыя словы
абедзеш, абехаць, перабеш
15 👁