Я НЕ АРГАНІСТ, НЕ ПЕРАБІРАЮ. Гл. Я не музыкант (не арганіст), не перабіраю. Я НЕ МУЗЫКАНТ (НЕ АРГАНІСТ), НЕ ПЕРАБІРАЮ. Я не пераборлівы. — Во, харошую знайшоў! Гэта ж некалі да яе ўсе хлопцы сваталіся... — Я ж не музыкант — не перабіраю. Якую ўжо бог даў, — Імполь чуў, што не можа схаваць сваю злосць, раздражняла гэта распытванне... (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). — Насовіч: Я не арганіст, не перабіраю; Федароўскі: Я не арганісты, пальцамі не перабіраю. Я НЕ Я І ХАТА НЕ МАЯ. Нічога не ведаю, адмаўляюся ад чаго-н. Кажуць пра таго, хто поўнасцю адмаўляе сваё дачыненне да чаго-н. Сін.: Мая хата з краю і я нічога не знаю. Усё гэта я кажу, каб ты ведаў, што ў пэўных выпадках адны рэчы пераходзяць у другія. Можна, скажам, да- весці, што Пятрусь Маргун падобен з твару да архангела Міхаіла, што я — не я і хата не мая (Я. Колас. На ростанях). — Глядзіце, што ён на- рабіў, хіжая шкура! — нервуецца Гулік. — Замок разбіў... — Хоча, каб канцы ў ваду. — Маўляў, я не я і хата не мая... (І. Навуменка. Сасна пры дарозе). Скурко зацята ад усяго адхрышчваўся: маўляў, я не я і хата не мая... Не хрысціў, не ведаю, і ўсё... (Э.Валасевіч. Сцяпан Лаўрэна- віч). Гэта вельмі хітры манеўр — на словах адцурацца ад эканомікі, маўляў, я не я і хата не мая (М. Замскі. Народ скажа? Народ сказаў!). І Я НЕ Я І КАБЫЛА НЕ МАЯ. [Напорка:] Таварыш Лютынскі пра Далеўскага тут выказаўся так, што гэта, бачыце, «і я не я і кабыла не мая» (К.Крапіва. Канец дружбы). — Сам я таксама не буду вырашаць гэтай справы, тым больш, што Міхася начдыў ведае асабіста, ён ласка- вейшы будзе да яго... — Перастраховачка, таварыш Свіліс... Маўляў, я не я і кабыла не мая... (М. Машара. Ішоў дваццаты год). — БРС: Я не я і кабыла не мая; Янкоўскі: Я не я, хата не мая, і гас- падар не я; І я не я, і кабыла не мая; Рапановіч: Я не я, і хата не мая. ЯНКА КІВАЕ НА ПЕТРУСЯ, А ПЯТРУСЬ НА ЯНКУ. Гл. Іван ківае на Пятра а Пётр на Івана. ЯШЧЭ ТОЙ НЕ РАДЗІЎСЯ, КАБ УСЯМУ СВЕТУ ЗГАДЗІЎСЯ. Пра не- магчымасць усім дагадзіць, усіх задаволіць. З Навагрудка Міхась пайшоў у свет, які завецца дарослым... Зусім яшчэ не ведаў, што чаго добрага, а ворагаў будзе. І што яшчэ той не радзіўся, каб усяму свету згадзіўся (А. Кажадуб. Крокі). Колькі людзей, столькі і думак. Праўду кажуць: яшчэ той не радзіўся, каб усяму свету згадзіўся (В. Шырко. Барада). — Янкоўскі: Яшчэ той не нарадзіўся, каб усім дагадзіў. Я ЯМУ ПРА ФАМУ (ПРА КУЗЬМУ), А ЁН МНЕ ПРА ЯРОМУ. Я яму гавару пра адно, а ён, не зразумеўшы ці знарок, пра другое. Кажуць з не- задавальненнем пры непаразуменні паміж суразмоўнікамі. Сін.: Поп сваё, а чорт сваё; Ты яму «стрыжана», а ён табе аголена»; Хто ў боб, а хто ў гарох а хто ў сачыўку. Сказаў бы прама, што яму трэба — і дзелу канец. А то ж сядзім, значыць, вечарам, гаворым. Я яму пра Фаму, а ён мне пра Ярому: цішком усё пра лес выпытвае (І. Кірэйчык. Добрай долі, Стадолічы!). — Раніцай выйдзеш на падворак — цішыня, возера, як люстэрка, за ім бор сінее, пад страхой ластаўкі шчабечуць... — Вось табе і на. Я яму пра Кузьму, а ён мне пра Ярому. Пры чым тут ластаў- кі? (А. Варановіч. Высокі падмурак).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁