не варт, рамонту просіць... [Насця:] Пра станок дагэтуль ты нічога не
казаў. Самому трэба сумленна рабіць, дык і станок лепшы будзе. [Каса-
буцкі:] Як сабаку кормяць, так сабака і брэша (К. Крапіва. Канец дру-
жбы).
— Насовіч: Як сярка кормяць, так сярко і брэшыць; Янкоўскі: Як цю-
цьку кормяць, так цюцька і брэша; Прыказкі: Як сабаку кормяць, так ён
і брэша.
ЯК
СІРАЦЕ
ЖАНІЦЦА,
ДЫК
І
НОЧ
(НОЧКА)
КАРОТКАЯ
(МА-
ЛАЯ). Кажуць, калі каму-н. не шанцуе, калі ўзнікаюць нечаканыя пера-
шкоды ў якой-н. справе. І вось трыццаць год, а я — адзінокі, нібы тая
тычка з саламяным вузлом сярод квітнеючага лугу. «Як сіраце жаніцца,
дык і ноч кароткая», — апраўдваю я сваё становішча (А. Рылько.
Анюта). А калі яны [маладыя] прыйшлі рэгістравацца, жанчына на-
сварылася на іх, абвінаваціла ў падмане. Аказваецца, Зосьцы не было
васемнаццаці. Во ўжо нехта праўду сказаў: як сіраце жаніцца, дык і но-
чка кароткая (А. Асіпенка. Кірыла Уласік). Мокры, брудны... Людзі ж
засмяюць... Агледзеў [Яўхім], гэты раз больш уважліва, зноў сябе. Плю-
нуў са злосцю пад ногі: — Цьфу! Сіраце жаніцца — ноч малая... (Б. Са-
чанка.
Вялікі
Лес).
КАЛІ
БЕДНАМУ
ЖАНІЦЦА,
ТО
І
НОЧ
КА-
РОТКАЯ. Калі беднаму жаніцца — ноч кароткая. Так і нам з гэтым
кіно. Такое надвор'е! Давай не пойдзем — усё адно спазняемся (І. Ша-
мякін. Вячэрні сеанс).
—
Насовіч: Калі нам жаніцца, тады і ноч кароткая; Федароўскі: Як
нам жаніцца, то й ноч малая; Прыказкі: Як нам жаніцца, то і ночка каро-
ткая; Як сіраце жаніцца, то й ноч пакарочала.
ЯК
ТОПІШСЯ,
ДЫК
ЗА БРЫТВУ
ХОПІШСЯ.
Гл.
Калі (як) топішся,
дык (то) за брытву хопішся.
ЯК ТОПІШСЯ, ДЫК І ЗА САЛОМІНКУ ХАПАЕШСЯ. Гл. Тапелец і за
саломінку хапаецца.
ЯК ТРЫВОГА, ТАДЫ (ДЫК) ДА БОГА Да бога найчасцей звяртаюцца ў
няшчасці. Як занялася ад хаты страха на хляве, а пасля на гумне, то ня-
бось — [Уладзя] успомніў бога, давай хутчэй хрысціцца. Кажуць жа: як
трывога, тады да бога (В. Каваленка. Падвышанае неба). Не верыла
Мар'яна ні ў які той свет, але нездарма людзі кажуць: як трывога, дык
да бога... І богу, і д'яблу пайшла б сёння служыць Мар'яна, каб ведала,
што гэта паможа сыну (Л. Арабей. Маці — не сведка).
— Ляцкі: Як трывога, тады да бога; Прыказкі: Як трывога, тагды да
бога.
ЯК ЧАЛАВЕК НА ГАРУ, ДЫК ЧОРТ ЗА НАГУ. Гл. Ты на гару, а чорт за
нагу.
ЯК
ШАНЦУЕ,
ТО
І
ХАЛІМОН
ТАНЦУЕ.
Гл.
Калі
(як)
шанцуе,
то
(тады) і Халімон танцуе.
ЯМУ
РАНІЦАЮ
РОСНА,
У
ПОЎДЗЕНЬ
МЛОСНА,
А
ЎВЕЧАРЫ
КА-
МАРЫ КУСАЮЦЬ. Пра гультая, які шукае апраўданне сваёй ляноты.
* «Чаму, — пытае старшыня, — ты грады запусціла?» — «Калі ж іх
выпалаць, старшынька, разбяры, — ўзмалілася кабета слёзна, — на ранку
ж дужа росна». — «А ў поўдзень?» — «Млосна...» — «Увечары палі!» —
«Кусаюць камары...» — «Ну, вось ты з ёй і гавары!» — аж плюнуў стар-
шыня ад абурэння (У. Корбан. Пяшчотнае стварэнне).
— Прыказкі: Яму раніцаю росна, у поўдзень млосна, а ўвечары ка-
мары кусаюць; З раніцы росна, удзень млосна, а ўвечары камары — не
прачнуся да зары; Раніцаю росна, а ў поўдзень млосна, вечарам кама-
ры — і рабіць няма калі.
243
Дадатковыя словы
дяблу, маряна, надворе
12 👁