маладымі). ЯКІ ДУБ, ТАКІ І ТЫН, ЯКІ БАЦЬКА, ТАКІ І СЫН. [Пан:]
Брэшаш, старая. Твой сын — лайдак, валацуга. Швэндаецца, мусіць,
дзе-небудзь па свеце ды жабруе, а мо і крадзе, зладзюга. [Войт:] Уся
іхняя парода гэткая, паночку. Які дуб; такі і тын, які бацька, такі і сын
(В. Вольскі. Цудоўная дудка).
— Насовіч: Якое дзерава, такі і клін, які бацька, такі і сын; Раманаў.
Які дуб, такі тын, які бацька, такі сын; Прыказкі: Якое дрэва (які дуб),
такі і клін, які бацька, такі і сын.
ЯКОЕ КАРЭННЕ, ТАКОЕ І НАСЕННЕ. Свае недахопы ці станоўчыя рысы
дзеці пераймаюць ад бацькоў. Сін.: Калі бацька рыбак, то і сын глядзіць на
ваду; Яблык ад яблыні недалёка падае; Які куст, такі і адростак; Якое
дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын. «Якое карэнне, такое і на-
сенне», — кажуць у народзе. Хаменкаў сын пазбіраў усе бацькавы кро-
пелькі (У. Юрэвіч. Пошукі вобраза — пошукі слова). — Выкручваецца
[Свідэрскі]. Кажа, часам яго агортвае нейкае незразумелае вар'яцтва. І
тады ён не помніць, што робіць. У іх родзе нешта падобнае было. Ві-
даць, спадчына... — Спадчына? Магчыма... Нездарма ж у народзе ка-
жуць: якое карэнне, такое і насенне... (Л. Прокша. Урок любві і няна-
вісці). Кавалік выказаўся, даводзячы, што тут вінаватая і маці Кіпеня,
шаптуха-праведніца... — Якое карэнне, такое і насенне, — нечакана
выгукнуў Мішка Цярэшка (С. Кухараў. Зорка Канікула).
* Многія хвалілі яго [Івана Тарасавіча] як вопытнага арганізатара і
спецыяліста, а наконт выхаванцаў казалі: «Добрае карэнне, добрае і на-
сенне» (М. Гроднеў. Салодкі боль).
— Янкоўскі: Якое карэнне, такое насенне.
ЯКОЕ СЕМЯ, ТАКОЕ І ПЛЕМЯ. Пра залежнасць ураджаю ад якасці на-
сення. Не, Галі не трэба цвілое насенне. Бацька казаў: «Якое семя, такое
і племя». Або: «Ад благога семя не чакай добрага племя». Тым больш
лубін: ён пераборлівы. Яго трэба добра высушыць і трымаць у сухім
(Я. Ермаловіч. Стаяў маладзік над лесам). Наўрад ці ў каго ў раёне такая
азіміна. Ды і адкуль ёй быць такой? Засеяны палі ў асноўным масавай
рэпрадукцыяй, рэдка дзе другая і трэцяя. Якое семя, такое і племя
(В. Шырко. Сцяжына да людзей).
— Прыказкі: Якое семя, такое і племя.
ЯК
ПАПУ
ЎДАЕЦЦА,
ТО
І
ПАПАДДЗЯ
СМЯЕЦЦА
Жонка
радуецца,
задаволеная, калі ў мужа ўсё добра, усё ўдаецца. Што можна пра жонку
сказаць? Як папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца. Сапраўды, яна баіцца,
каб не астацца без прырэзкі зямлі. А я мяркую — агулам вырабляць.
Створым камунію. Мяркую — уламлю жонку (І. Гурскі. Вецер веку).
— Ляцкі: Калі папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца.
ЯК ПАСЦЕЛЕШСЯ, ТАК І ВЫСПІШСЯ. Вынікі ў якой-н. справе зале-
жаць ад таго, як да яе ставішся, як стараешся. [Сцяпан:] Ты вінаваты,
бо праз гарэлку не бачыў свету белага, не арганізаваў работу. Праўда, і
мы вінаваты: даўно б трэба было цябе папрасіць з брыгадзірства. Але
лепш позна, чым ніколі. [Марына:] Адным словам, Макарка, як пасце-
лешся — так і выспішся (А. Рылько. Як пасцелешся — так і выспішся).
— Насовіч: Як пасцелешся, так і выспішся.
ЯК
П'ЯН,
ДЫК
КАПІТАН,
А
ЯК
ПРАСПІЦЦА,
ДЫК
І
СВІННІ
БАІЦЦА. Гл. Калі п'яны (як п'ян), дык капітан, а калі (як) праспіцца,
дый свінні баіцца.
ЯК САБАКА НА СЕНЕ — І САМ НЕ ГАМ І ДРУГОМУ НЕ ДАМ. Гл.
І сам не гам і другому не дам.
ЯК САБАКУ КОРМЯЦЬ, ТАК САБАКА І БРЭША. Як другія ставяцца да
каго-н., так і ён ставіцца да іх. [Касабуцкі:] Станок ні к чорту матары
242
Дадатковыя словы
варяцтва, пян, пяны
12 👁