Прыказкі: Лысае жарабя ўрадзілася, лысае і здохне; Як урадзіўся з
лысінкай, то й памрэ з лысінкай; Нарадзілася кабыла з лысінкай, дык і
здохне, не сцёршы.
ЯК МУКІ СКРЫНЯ, ДЫК І СВІННЯ ГАСПАДЫНЯ. Кожны можа до-
бра згатаваць ежу, калі ёсць з чаго. — А ты смачна варыш, гаспады-
нька. Як хадзіла на работу, то мы елі горш. — Як мукі скрыня, дык і
свіння гаспадыня. Дай мне час, дай з чаго, дык я табе так згатую, што
цябе за вушы ад талеркі не адцягнеш... (У. Дамашэвіч. Камень з гары).
УСЯКАЯ
БУДЗЕ
ГАСПАДЫНЯ,
КАЛІ
МУКІ
ПОЎНАЯ
СКРЫНЯ.
Аднаго разу, калі дачка стала павучаць яе, маўляў, хто ж гэтак робіць,
дзіва што ў вас ніколі парадку не было, Марыля не вытрымала, сказа-
ла: — Усякая будзе гаспадыня, калі поўная скрыня (З. Прыгодзіч. Ноч
перад нядзеляю).
— Ляцкі: Усякая гаспадыня, калі мукі поўна скрыня; Янкоўскі: І свін-
ня гаспадыня, калі мукі скрыня; Прыказкі: Калі мукі поўна скрыня, то і
свіння гаспадыня.
ЯК
НА
ГРАМНІЦЫ
НАП'ЕЦЦА
ПЕВЕНЬ
ВАДЗІЦЫ,
ДЫК
НА
ЮР'Я
НАЕСЦА ВОЛ ТРАВІЦЫ. Ужываецца як адзін з паказчыкаў народнага
календара прыроды; грамніцы, Юр'я — святы ў хрысціян, першае прыпа-
дае на 2 лютага, другое — на 23 красавіка (па старым стылі). «Грамніцы
ж сёння, Стрэчанне, — успомніла Сабіна. — Як на грамніцы нап'ецца
певень вадзіцы, дык на Юр'я наесца вол травіцы. Здаецца, багата ад-
талінак, трэ прыгледзецца...» (А. Кажадуб. Стрэчанне).
—
Прыказкі: Як на грамніцы нап'ецца певень вадзіцы, то на Юр'я
наесца вол травіцы.
ЯК НЕ ЕЛА ДУША ЧАСНАКУ, ПАХНУЦЬ НЕ БУДЗЕ. Невінаваты ча-
лавек не можа абвінавачвацца ў чым-н. [Жэня:] Ну-ну, ці даўно яшчэ
рукі твае Гэльку абдымалі ўпоцемку? [Андрэй:] Ды хіба ж можна
змяніць сакавітую вішню на пажоўклы ападак з дрэва? [Жэня:] Ой ты,
хват добры. Я цябе наскрозь бачу. [Андрэй:] Як не ела душа часнаку,
пахнуць не будзе (І. Козел. Над хвалямі Серабранкі).
—
Насовіч: Чыя душа часнаку не ела, то й пахнуць не будзень; Ян-
коўскі: Чыя душа часнаку не ела, пахнуць не будзе; Прыказкі: Як душа не
ела часнаку, не пахла б; Хто часнаку не еў, той смярдзець не будзе.
ЯК
НЯМА
РЫБЫ
БЕЗ
КОСЦІ,
ТАК
І
НЯМА
ЧАЛАВЕКА
БЕЗ
ЗЛОСЦІ. Звычайна кажуць, калі просяць прабачыць за нечаканы парыў
злосці. [Федзя:] Ну, прабач ты мне, Ядзя... Пагарачыўся крыху... Сама
ведаеш, як няма рыбы без косці, так і няма чалавека без злосці. Даруй
мне, больш ніколі не паўторыцца гэта (І. Козел. Над хвалямі Сера-
бранкі).
— Федароўскі: Няма мяса без косці, а чалавека без злосці.
ЯКОЕ ДРЭВА, ТАКІ І КЛІН, ЯКІ БАЦЬКА, ТАКІ І СЫН. У дзецях
паўтараюцца недахопы ці станоўчыя рысы бацькоў. Сін.: Калі бацька ры-
бак, то і сын глядзіць на ваду; Яблык ад яблыні недалёка падае; Які куст,
такі і адростак; Якое карэнне, такое і насенне. [Навум:] Нябожчык
стары пан.. быў нам, як родны бацька: хлеба, солі нікому не жалеў...
Будзь і ты яму схожы. Тагды спраўдзіцца прымаўка: якое дрэва, такі
клін, які бацька, такі сын (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). [Ева:] Няў-
жо і Лявон згадзіўся? [Зяноўя:] Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі
і сын (В. Гарбацэвіч. Вяселле). Пра яго гаварылі: «Яўхім ліпне да працы,
як муха да мёду». Дзеці таксама цягнуліся да работы. Якое, кажуць,
дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын (І. Гурскі. Ганульчына гора). Ду-
мала, бацька п'е, дык хоць сыны разумнейшыя будуць. Але ж: якое
дрэва — такі клін, які бацька — такі й сын (Л. Дайнека. Запомнім сябе
241
Дадатковыя словы
напецца, юря
11 👁