ЯКІ ЧОРТ ХОМКА, ТАКАЯ ЯГО ЖОНКА. Абодва аднолькавыя ў якіх-н. адмоўных адносінах. І бацька ато гэткі самы рызыкант быў: які чорт Хомка — такая яго жонка (З. Бядуля. Летапісцы). — Насовіч: Які Хомка, такая яго й жонка; Прыказкі: Які Хомка, такая і жонка; Які чорт Хама, такая й сама; Які чорт Фомка, такая яго жонка. ЯКІЯ САМІ, ТАКІЯ І САНІ. Кожны мае тое, чаго заслугоўвае, чаго ва- рты, што адпавядае яго становішчу. Сін.: Якая заслуга, такая і пашана; Якая птушка, такое і гняздзечка. — Якія самі — такія і сані, якая вёс- ка — так і людзі ў ёй жывуць. Бяднота. Няма ніводнай хаты прастор- най, чыстай — курнікі (М. Нікановіч. Перарадзіліся). Якія самі, такія і сані. Ты, хлопча, на вялікае не замахвайся. Хопіць табе рабенькай, кры- венькай (І. Навуменка. Бульба). [Альжбета:] А што ж ты хацеў яшчэ? Якія самі, такія і сані (І. Козел. Папараць-кветка). Дзякуючы прадзедаў- скай тэхналогіі мы глумілі і глумім драўніну. Як кажуць, якія самі, такія і сані (А. Дзік. Светлагорскі бумеранг). — Насовіч. Якія мы самі, такія нашы й сані; Прыказкі: Якія самі, та- кія і сані. ЯК (КАЛІ) УДАСЦА ЖАРАБЁ (БЫЧОК) З ЛЫСІНКАЙ, ДЫК І ЗДОХ- НЕ (САСТАРЭЕ) ТАКІМ (З ЛЫСІНКАЙ). Пра нязменнасць характару чалавека, яго прывычак, перакананняў і інш. Сін.: Гарбатага магіла выпра- віць. [Марфа:] Ты ад мяне нікуды не ўцячэш... Як удасца бычок з лысінкай, дык з лысінкай і здохне. [Ісакоўскі:] Што ты да мяне маеш? (І. Гурскі. Свае людзі). [Лабыш:] Сядзеў [Адась] тры гады ў турме за лістоўкі? Сядзеў. Думаеш, ён перамяніўся пасля гэтага? Не верыцца мне! Калі ўдасца жарабё з лысінкай, дык і здохне такім... (І. Козел. Па- параць-кветка). [Агата:] А што я магу адна зрабіць са сваім вырадкам? Кажуць нездарма, што як удалося жарабё з лысінкай, дык і састарэе такім! (А. Махнач. На паляванні). УРОДЗІЦЦА ЦЯЛЯ З ЛЫСІНКАЮ, ТО І З ЛЫСІНКАЮ ЗДОХНЕ. А на даярак напаў дурны смех. Адна вельмі сакатала — Лідачка-развядзёха: «Кэ-кэ-кэ-кэ!» Не даспадобы та- кія людзі Тарасісе: «Цьфу, пустальга! Уродзіцца цяля з лысінкаю, то і з лысінкаю здохне...» (П. Місько. Сітус інверсус). УРАДЗІЛАСЯ ЦЯЛЯ З БЕЛАЮ ЛАПІНКАЮ НА ЛБЕ, ТАК ЯНО І ПАМРЭ. — Нічога, мама, не бядуй, — пачаў супакойваць маці Раман. — Я трохі ў парадак селішча прывяду, папраўлю што-кольвечы. І з Мішкам, Пятром, Кла- ваю пагавару... — Думаеш, я з імі не гаварыла? Але... Урадзілася цяля з белаю лапінкаю на лобе, так яно і памрэ (Б. Сачанка. Непаваротлівы пухнаты чмель...). З ЯКОЮ ЛЫСІНКАЙ ЦЁЛКА НАРАДЗІЛАСЯ, З ТАКОЙ І ЗДОХНЕ. Пазнаю, пазнаю: акураціст! З якою лысінкай цёлка нарадзілася, з такой і здохне. Пазнаю і схілен верыць (М. Лужанін. Трое). ЛЫСАЕ ЦЯЛЯТКА І ЗДОХНЕ З ЛЫСІНКАЙ. — Вось і я ду- маю, што вы навучыце яго варушыцца хутчэй. — Хто яго навучыць? Лысае цялятка і здохне з лысінкай! (А. Чарнышэвіч. Затор на двацца- тым). * «А за што на яго тачыць зубы, — Мануйла адводзіў і ад хрыстапра- даўца гнеў. — З лысінкай ён нарадзіўся, з лысінкай і памрэ» (М. Гроднеў. Нязведаная даль). Але ж нездарма пра тое цялятка з лысінкай кажуць людзі. Гэтак, пэўна, і чалавек. Што катораму наканавана ў жыцці (М. Гіль. Прагал). — Цяпер ужо, бацька, позна пра гэта гаварыць. Нічога не вер- неш. — Тут, як той казаў, і на яе, і за яе. Яно-то, канечне, як уродзіцца цялятка з лысінкай, дык і на мясакамбінат з лысінкай адвязуць (В. Ма- коўскі. Бацькава слова). 240
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁