ЯК БАГАТЫ ПАМРЭ, ТО І АПОШНІ З ХАТЫ ПРЭ, А ЯК БЕДНЫ ХУ- ДАЧОК — ТОЛЬКІ ПОПІК ДЫ ДЗЯЧОК. Гл. Як багаты памрэ, па тры з хаты прэ, а як бедачок — толькі поп ды дзячок. ЯК ВАЎКА НІ КАРМІ, А ЁН У ЛЕС ГЛЯДЗІЦЬ. Гл. Колькі (як) ваўка (воўка) ні кармі, а ён у лес глядзіць. ЯК ВАЎКА НІ КАРМІ, А ЯГО Ў ЛЕС ЦЯГНЕ. Гл. Колькі (як) ваўка (во- ўка) ні кармі, а ён у лес глядзіць. ЯК ВОЎКА НІ КАРМІ, А ЁН У ЛЕС ГЛЯДЗІЦЬ. Гл. Колькі (як) ваў- ка (воўка) ні кармі, а ён у лес глядзіць. ЯК ВОЎКА НІ КАРМІ, А ЯГО Ў ЛЕС ЦЯГНЕ. Гл. Колькі (як) ваўка (воўка) ні кармі, а ён у лес глядзіць. ЯК ВЯРОВАЧЦЫ НІ ВІЦЦА, А КАНЦУ ПАЯВІЦЦА Гл. Колькі вяро- вачцы ні віцца, а канцу быць. ЯК ГУКНЕШ, ТАК І АДГУКНЕЦЦА. Як сам адносішся да каго-н., так і да цябе аднясуцца. — Гэта гвалт! — звяртаючыся да Берсана, выкры- кнуў Шумскі. — Я пратэстую!.. — Як гукнеш, так і адгукнецца, — кінуў рабочы (І. Гурскі. Вецер веку). — Вы, доктар, злапомны. — Як гу- кнеш, так і адгукнецца, — адказаў Смірын (А. Алешка. Над намі мільён вышыні). Так, унучак... З людзьмі дзяліся, і яны з табою падзеляцца. Як гукнеш, так і адгукнецца. З людзьмі жыць — не па-воўчы выць... (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). — Насовіч: Як гукнеш, так і адгукнецца; Прыказкі: Як гукнеш, так і адгукнецца; Як гукаюць, так і адгукаюцца. ЯК ДАЮЦЬ, ТО БЯРЫ, А ЯК Б'ЮЦЬ, ТО ЎЦЯКАЙ. Гл. Даюць — бяры, б'юць — уцякай. ЯКІ Б НІ БЫЎ ПАНЦЯЛЕЙ, А ЖЫЦЬ ВЕСЯЛЕЙ. Пра перавагу заму- жняга жыцця над жыццём адзінокай жанчыны. — Ты даўно адна? — Даўно, — ціха адказала Таццяна. — А хацела б замуж?.. — Які б ні быў Панцялей, а жыць весялей (І. Казлова. Прафесар робіць вывад). — Прыкажі: Які ні Панцялей, а жыць весялей; Які ні Панцялей, абы сэрцу весялей; Сякі-такі Панцялей, абы ў хаце весялей. ЯКІ ДУБ, ТАКІ І ТЫН, ЯКІ БАЦЬКА, ТАКІ І СЫН. Гл. Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын. ЯКІ КУСТ, ТАКІ І АДРОСТАК. Свае недахопы, заганы дзеці пераймаюць ад бацькоў. Сін.: Калі бацька рыбак, то і сын глядзіць на ваду; Яблык ад яблыні недалёка падае; Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын; Якое дрэва, такое і насенне. А-а-а, гэта ж яго сына расстралялі, бандыта. «Які куст, такі і адростак», — успомнілася Галі чутае ад лю- дзей, калі гаварылі пра дрэнных дзяцей, нядобрых бацькоў (Я. Ермало- віч. Стаяў маладзік над лесам). * Сапраўды, хіба пры добрым бацьку дзеці робяцца зладзеямі? У іх так і гавораць: які куст, такая і адросля (А. Кажадуб. Стрэчанне). — А чаго ты дзівішся? — спытаў у Сцяпаніхі дзядзька Базыль. — Які корань, такі і парастак. Стары Гай у Пятлюры мардаваў, а сын тут пайшоў па бацькавай дарожцы (К. Каліна. Світанак). — Насовіч: Які куст, такі і адростак; Раманаў. Які куст, такі і пара- стак; Прыказкі: Які куст, такі і адростак; Які куст, такі і парастак. ЯКІ ХОМКА, ТАКАЯ ЯГО ЖОНКА. Гл. Які чорт Хомка, такая яго жонка. 239
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць
11 👁