ЯЙЦО (ЯЙКА) КУРЫЦУ ВУЧЫЦЬ. Малады, нявопытны вучыць старэй- шага, больш вопытнага. Гаворыцца з незадавальненнем пра таго, каго лічаць менш вопытным і чые парады непрымальныя. [Стары рабочы:] Абмішуліўся я, гэта праўда. Ну, яна [Насця] далікатна, але, бачу, бярэ мяне ў абарот. Я і не залюбіў быў тады: яйцо курыцу вучыць (К. Кра- піва. Канец дружбы). — А цяпер хамут засупоньце. Цягніце супоню... Ага... ага... — Во, брат, як выходзіць, — гаварыў Раман свайму тава- рышу, упіраючыся нагою ў аглоблі і цягнучы супонь. — Яйцо курыцу вучыць (Л. Арабей. Сіні бор). — Зараз жа прыбярыце гэтае палена! Ачысціце пляцоўку!.. — Ха! Яйка вучыць курыцу!.. (Вожык. 1985. № 7). ЯЙКІ КУРЫЦУ ВУЧАЦЬ. — Чым раней ты возьмешся за розум, тым табе ж будзе лепей... — Ай-яй-яй, яйкі курыцу вучаць. Ну і ну! (А. Асі- пенка. Лабірынты страху). ЯЙЦО КУРЫЦЫ НЕ ВУЧЫЦЬ (ЯЙКІ КУ- РЫЦУ НЕ ВУЧАЦЬ). Малады, менш вопытны не вучыць старэйшага, больш вопытнага. — А я буду спадзявацца, што і мае словы знойдуць прытулак у тваёй галаве. — Не, брат, — круціць галавою пісар, — яйцо курыцы не вучыць (Я. Колас. На ростанях). [Цярэшка:] А знаеце што, дзеванькі? Ідзіце-тка к чорту лысаму. Сабраліся тут... Яйкі курыцу не вучаць! (А. Макаёнак. Трыбунал). * — Ба-а-ач ты яго! — замаргаў вачыма і закруціў галавою Яцына. — Ты, хлопча, пажыві, а потым і гавары. Кураня, як.той кажа, курыцу не вучыць (ЯЛецка. Па цаліку). І кожны другі абразіўся б, падыдзі я са сваім кантролем. Прафесійны гонар толькі зачапі... Ды яшчэ нейкі практы- кант... яечка супраць курыцы! (Э. Ярашэвіч. Практыка ў Вербічах). Ну, сын шалапут, але яны, старыя людзі, навошта ўолыталіся? А ўсё ад таго, што яйка курыцу пачало вучыць: цяпер не тыя часы, устарэла! (В. Блакіт. Вяселле ў Беражках). — Насовіч: Яйцы курэй вучаць; Прыказкі'. Яйцы курыцу вучаць; Яйцы курэй не вучаць. ЯКАЯ ЗАСЛУГА, ТАКАЯ І ПАШАНА. Кожны мае тое, што заслужыў. Сін.: Якая птушка, такое і гняздзечка; Якія самі, такія і сані. [Пытля- ваны:] Віншую з узнагародаю! [Мікола:] Таксама і вас, Макар Піліпавіч! [Пытляваны:] Ушанавалі нас з табой як мае быць. [Мікола:] Якая за- слуга, такая і пашана (К.Крапіва. Пяюць жаваранкі). — Прыказкі: Якая заслуга, такая і пашана. ЯКАЯ ПТУШКА, ТАКОЕ І ГНЯЗДЗЕЧКА. Кожны мае тое, што заслу- жыў, чаго варты, што адпавядае яго становішчу. Сін.: Якая заслуга, та- кая і пашана; Якія самі, такія і сані. [Пажылая госця, аглядаючы ква- тэру:] Якое ўтульнае гняздзечка! Праўда, Сеня? [Пажылы госць:] Якая птушка, такое і гняздзечка (К. Крапіва. Мілы чалавек). — Янкоўскі: Якая птушка, такое і гняздзечка. ЯК БАГАТЫ ПАМРЭ, ПА ТРЫ З ХАТЫ ПРЭ, А ЯК БЕДАЧОК — ТОЛЬКІ ПОП ДЫ ДЗЯЧОК. У багатага і па смерці больш прыхільнікаў, чым у беднага: як багаты памрэ, па тры з хаты прэ, а як бедачок — толькі поп ды дзячок (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). ЯК БАГАТЫ ПАМРЭ, ТО І АПОШНІ З ХАТЫ ПРЭ, А ЯК БЕДНЫ ХУ- ДАЧОК — ТОЛЬКІ ПОПІК ДЫ ДЗЯЧОК. — А народу сабралася! — Але. Як багаты памрэ, то і апошні з хаты прэ, а як бедны — худачок — толькі попік ды дзячок (А. Карпюк. Данута). — Раманаў: Як багаты ўмрэць, паследкі з хаты прэць, а як худачок — толькі поп ды дзячок; Ляцкі: Памёр багаты — па пяцёра з хаты, а памёр бедны худачок — толькі поп ды дзячок; Федароўскі: Як багаты ўмрэ, то апошні з хаты прэ, а як бядак, то адно поп ды дзяк; Янкоўскі: Як багаты памрэ, і апошні з хаты прэ, а як бядак-худачок — толькі попік ды дзячок. 238
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўблыталіся
10 👁