ЯДЗІМ ХЛЕБ ТРАЯКІ: ЧОРНЫ, БЕЛЫ І НІЯКІ. Пра сацыяльную няроў- насць і неаднолькавы дастатак, дабрабыт. * — Прабач! Песні ў нас розныя, і нашы дарогі скіраваны ў проціле- глыя канцы... Адно толькі магу сказаць: па дарозе князёў Мяшчэрскі, Ду- бровіч ых і гамзеяў гамзеевічаў я не пайду! — Гэта твая справа. Чалавек есць хлеб траякі: белы, чорны і ніякі (Я. Колас. На ростанях). І няўцям было многім, што нараджалася гэтая дабрата ў мнагадзетнай сям'і ўдавы- салдаткі, якая ў першыя пасляваенныя гады хадзіла ў лапцях і зведала той самы хлеб траякі: белы, чорны і ніякі (В. Праскураў. Дабрата). — Янкоўскі: Ядзім хлеб траякі: чорны, белы і ніякі; Прыказкі: Ямо хлеб траякі: чорны, белы і ніякі. ЯЗЫК БЕЗ КАСЦЕЙ. Нагаварыць можна ўсяго, што хочаш. Кажуць, калі не надаюць значэння якім-н. чуткам, чыёй-н. балбатні. Уздыхае Віцька Зайцаў... Трэба было ідэю ратаваць... Бо начальству што?.. Любое шэф- ства можа ўзяць. Язык без касцей. Яшчэ і ў раённай газеце напішуць пра гэтае шэфства (П. Місько. Канал імя Віцькі Зайцава). Ці мала што выдумаць ці сказаць людзі могуць? Язык жа без касцей... (Б. Сачанка. Вялікі Лес). [Верка:] Не плач... Ці мала што кажуць! Язык без касцей (Я. Шабан. Востраў Алены). — Усё выклала. Мусіць, і пра Ліду паведа- міла? — І пра Ліду... — Няпраўда! Што-што, а гэта — напасць, паклёп. Язык без касцей (Л. Калодзежны. Трэція пеўні). * Людскі ж язык касцей не мае. Я так бы раіў: выбраць час і агля- дзець усё зараз, а там сама пакажа справа, ці варта шуму ўся аблава (Я.Колас. Новая зямля). — Ляцкі: Язык без касцей: усё хвошча; Федароўскі: Язык без косці — што хоча, то хлосціць; Прыказкі: Язык без касці — што хоч, то й хвашчы. ЯЗЫК ДА КІЕВА ДАВЯДЗЕ. Пытаючыся, пра ўсё даведаешся, усё зной- дзеш. Сін.: Хто пытае, той не блудзіць. — Дзядзечка, я не тутэйшая. Як мне да Кіева дайсці? — Праўду кажуць, што язык да Кіева давядзе. Табе як найпрасцей ці мо бітым шляхам? (Р. Няхай. Туман над стэпам). — Жучок! — сказаў Хомка. — Яму не трэба ні батарэйкі, ні... Адно ціскай... — Тады куплю жучка. Так і спытаць? — Халера яго ведае, як пытаць, але ж язык да Кіева давядзе (І. Чыгрынаў. У горад). Нездарма кажуць, што язык да Кіева давядзе. Да Кіева як да Кіева, а да таго Гро- хува Алесь к вечару ўсё ж прыбіўся (І. Аношкін. Чырвоная каліна ста- яла). Не адразу, але знайшоў я той дом... Язык да Кіева давядзе (В. Шы- рко. Споведзь правінцыяла). * Пэўна, на ўсё жыццё [старая] запомніць гэту сваю паездку. Будзе апавядаць ды адно прыгаворваць, якая трапная прымаўка прыдумана людзьмі наконт языка і горада Кіева (М. Тычына. Сярод людзей). — Ляцкі: Язык да Кіева давядзе; Прыказкі: Язык да Кіева давядзе; Язык Кіева дапытаецца. ЯЗЫК МОЙ — ВОРАГ МОЙ. Пра нястрыманасць у выказваннях ці прывычку гаварыць лішняе сабе на шкоду. [Дзед Піліп:] Пастаў-тка ты, хлопец, пад свой язык тармазы. А то ён без тармазоў у цябе. Просіш прабачэння — і тут жа зноў паехаў, як па гліністай дарозе. Коўзаешся ва ўсе бакі... [Гаворка:] О-о! А гэта ідэя — тармазы. Язык мой — вораг мой (І. Шамякін. Выгнанне блудніцы). — Дык чаму ў вас няма пры- хода? Не далі? — вярнуў на тую ж тэму Антонія Мікульскі. — Язык мой — вораг мой... (П. Місько. Мора Герадота). — БРС. Язык мой — вораг мой. ЯЙКІ КУРЫЦУ ВУЧАЦЬ. Гл. Яйцо (яйка) курыцу вучыць. ЯЙЦО КУРЫЦЫ НЕ ВУЧЫЦЬ. Гл. Яйцо (яйка) курыцу вучыць. 237
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
9 👁