мяшку не ўтоіш (І. Сіняўскі. Заранка). Як ты не скрывай, а людзі ўсё
роўна даведаюцца — шыла ў мяшку не ўтоіш... (В. Блакіт. Шануй імя
сваё).
* Які б ні быў Мароз асцярожны, а, ведаеш, што-нішто вылезла, як
шыла з мяшка (В. Быкаў. Абеліск). Гэты факт, які ніяк нельга абмінуць,
хоць калі-небудзь ды ён можа нагадаць пра сябе. Гэта як шыла ў мяшку
(У. Дамашэвіч. Німфа). Любая, нават мізэрная радасць, што шыла ў мя-
шку. Ну паспрабуй яе схаваць! (П. Палітыка. Свой хлопец).
— Насовіч: Шыльца ў мяшэчку не ўтоіш; Прыказкі: Шыла ў мяшку
не схаваеш; Шыла ў мяшку не ўтоіцца (не ўхаваеш, не ўтоіш).
ШЭПТЫ ХАТУ ЗВОДЗЯЦЬ (ГУБЯЦЬ). Гаворыцца з неадабрэннем, калі
хто перашэптваецца, сакрэтнічае. Івацэвічыха.. сказала мужчынам: —
Ці то вы што задумваеце, ці рабіць вам няма чаго — усё шэпты ды са-
крэты... Шэпты хату зводзяць (Я. Рамановіч. Камароўскія мы...). [Рада-
слаў:] Я чую, што вы тут занадта гучна пагаварылі. [Загорскі:] А нашто
шаптаць, шэпты хату зводзяць, як гаворыцца (В. Адамчык. Чорны цмок,
або Яблык спакусы). Свякроў не любіла, калі мы перашэптваліся, усё
казала: «Шэпты хату губяць» (Л. Марушка. Сутыкненне).
— Федароўскі: Шэпты хату губяць; Прыказкі: Шэпты хату губяць;
Шэпты хату зводзяць і вуглы разносяць.
ЯБЛЫК АД ЯБЛЫНІ ДАЛЁКА НЕ АДКОЦІЦЦА. Гл. Яблык ад яблыні
недалёка падае (коціцца).
ЯБЛЫК
АД
ЯБЛЫНІ
НЕДАЛЁКА
ПАДАЕ
(КОЦІЦЦА).
Свае
недахопы
ці станоўчыя рысы дзеці пераймаюць ад бацькоў. Сін.: Калі бацька рыбак,
то і сын глядзіць на ваду; Які куст, такі і адростак; Якое дрэва, такі і
клін, які бацька, такі і сын; Якое карэнне, такое і насенне. — Праўду
гавораць — яблык ад яблыні недалёка падае, — не слухаў, наступаў
Арцём Іванавіч. — Быць таго не можа, каб у такога бацькі было пава-
жнае дзіця. Гэта я ўжо ведаю (І. Мележ. Дом пад сонцам). [Ірэна:] Ну,
а ты, як твой [бацька]? Яблык ад яблыні недалёка падае. [Станіслаў:]
Вядома, кожны ўдаецца ў свайго бацьку (В. Адамчык. Чорны цмок, або
Яблык спакусы). А сынка якога [Скакун] вырадзіў? Звер, а не чалавек.
Праўду гавораць, што яблык ад яблыні недалёка коціцца (І. Галубовіч.
Кувала
зязюлька).
ЯБЛЫК
АД
ЯБЛЫНІ
ДАЛЁКА
НЕ
АДКОЦІЦЦА
(НЕ КОЦІЦЦА). Кажуць, яблык ад яблыні далёка не адкоціцца, а бач,
як яно... Міхал быў ляснік добры, служака хоць куды, а яго сын што
думае (С. Александровіч. На шырокі прастор). — На маіх вачах гадаваў-
ся. — І што вы скажаце пра яго? — Што я скажу, дзіцятухна? Сама ж,
мабыць, ведаеш: яблык ад яблыні далёка не адкоціцца... (І. Сіняўскі. Да-
рога на Замлынне). — Тое ж і ёсць, што Хомка сабака. — А пры чым
Ленка? — Яблык ад яблыні далёка не адкоціцца (В. Мыслівец. Мужац-
ца). — Ён [Сак] добры хлопец. — Можа, і добры. Але радня якая.
Яблык ад яблыні, як кажуць, далёка не коціцца (Я. Ермаловіч. Стаяў
маладзік над лесам).
— Насовіч: Яблыка недалёка коціцца ад яблыні; Прыказкі: Яблыка ад
яблыні далёка не адкочваецца.
236
11 👁