нясі! Шчасце якое! Патрэбен ты мне, як хата сабаку (І. Мележ. Людзі на
балоце).
— Насовіч: Чаго не ясі, таго і ў рот не нясі; Янкоўскі: Чаго не ясі, таго
і да рота не нясі; Ліцвінка: Чаго не ясі, таго ў рот не нясі.
ШУКАЙ ЖОНКУ Ў ГАРОДЗЕ, А НЕ Ў КАРАГОДЗЕ. Гаворыцца як па-
рада хлопцу пры выбары жонкі. Сін.: Выбірай жонку не на ігрышчы, а на
іржышчы. — Чаму не танцуеш..? — Не хочацца, дзядзька, — сказаў
Андрэй. — І то праўда, — адразу згадзіўся Лаўрэн. — Мой нябожчык
бацька казаў: «Шукай жонку у гародзе, а не ў карагодзе» (Л. Дайнека.
Людзі і маланкі). НЕ ВЫБІРАЙ ДЗЕЎКУ Ў КАРАГОДЗЕ, А Ў АГАРО-
ДЗЕ. Дзядуля некалі жартаваў: «Не выбірай дзеўку ў карагодзе, а ў ага-
родзе». Карагодам лічылі будні жыцця, а гародам — у каго як, і прыма-
ўкі цалялі дасціпна: праз агонь скачы, а дзеўку сам сачы (В. Дубінка. Не
плач, душа мая).
— Прыказкі: Не выбірай дзеўку ў карагодзе, а шукай у агародзе.
ШЧАСЦЕ АДНО НЕ ХОДЗІЦЬ, БЯДУ ЗА САБОЮ ВОДЗІЦЬ. Кажуць,
калі каго-н. раптоўна напаткае бяда. Волька выпраўляла Марціна з пла-
чам, быццам ён ужо садзіўся ў турму. Сказала яму, стрымліваючы
слёзы, але ўсхліпваючы: — Гэта ўсё-такі праўда: шчасце адно не
ходзіць, бяду за сабой водзіць... (В. Каваленка. Падвышанае неба). Рада
маці. Усе ёй зайздросцілі. Але праўду людзі кажуць: шчасце адно не
ходзіць, бяду за сабою водзіць. Трапіў яе сын пад страшэнную наваль-
ніцу. Як ляснула маланкай, ён і ўпаў нежывы (В. Шырко. Хай людзі ба-
чаць).
ШЫЛАМ КІСЯЛЮ НЕ СХВАЦІШ (НЕ СХОПІШ). Пра марнасць чыіх-н.
намераў, немагчымасць дасягнуць чаго-н. Шылам кісялю не схваціш.
Нічога мне гэты святы пісьмапісец не зробіць. Аднак.. чаго ён ад мяне
хоча? (З. Бядуля. Сярэбраная табакерка).
— Прыказкі: Шылам кашы не схваціць.
ШЫЛАМ МОРА НЕ НАГРЭЕШ. Дзейнічаючы мізэрнымі сродкамі, не да-
б'ешся ніякіх вынікаў. — Выходзіць, нейкую затаўку да прыварка і вам
даюць. Унь як смачна пахне. — А як жа, даюць трохі. — Раман прыж-
мурыўся, хітра зірнуў на сына. — Шылам мора, сынок, не нагрэеш.
З'еў бы сам, дык толк быў бы, а так кожнаму і панюхаць не дастанецца
(С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка).
— Рапановіч: Шылам свет не нагрэеш.
ШЫЛА Ў МЯШКУ (У МЯХУ) НЕ СХАВАЕШ (НЕ ЎТОІШ). Немагчыма
ўтаіць тое, што само сябе выдае. Азнаёміўшыся з данясеннямі афіцэ-
раў, нахмураны генерал устаў і захадзіў па пакоі. «Шыла ў мяшку не
схаваеш, — падумаў ён. — Прыйдзецца афіцыйна давесці да ведама
войска» (І. Гурскі. Вецер веку). У рэдакцыі пакуль нічога не заўважалі, а
Таня нікому нічога не расказвала, нават Любе. І ўсё ж — шыла ў мя-
шку не схаваеш. Першая зноў-такі заўважыла Люба (Л. Арабей. Дзень
мінулы, дзень наступны). Кажуць, шыла ў мяшку не схаваеш — пра
маю здольнасць прадбачыць падзеі даведаліся і настаўнікі (Б. Сачанка.
Трэцяе вока). Ад яе, ад маці, Валодзя стараўся ўтаіць прычыну частых
затрымак у Каласках. Смешны ён, шыла ў мяху не схаваеш (І. Капыло-
віч. Бяроза на мяжы). Шыла, як кажуць, у мяху не ўтоіш, так і
Дзянісава сцежка атапталася, і сябры даведаліся, што ў вёсцы Бягунцах
жыла нейкая сіраціна, каторая прыглянулася сіраціне (У.Галубок. По-
сная гусяціна). — Прачулі, гады, у якой ты арміі. — Што ж, шыла ў
мяшку не ўтоіш (М. Ткачоў. На беразе Сожа). Вечарам прыйшоў дзя-
дзька Ігналь. Ля парога спыніўся і ціха спытаўся у Алесевай маці: —
Ведае ўжо? — Ведае. — Не трэба было казаць хвораму... — Шыла ў
235
Дадатковыя словы
бешся
11 👁