ШТО ПРАЎДА, ТО НЕ ГРЭХ. Што было на самай справе, тое трэба пры-
знаваць. Што праўда, то не грэх: набудавалі мы з табою, Сяргей Вікта-
равіч, нямала. Але ўсё-такі вечная спешка нам шкодзіла... Нам абы хут-
чэй і болей... (І. Капыловіч. Асенні гром). А вось тыя з праўдаю не пры-
беглі да цябе, па хатах сядзяць. А я знаю, што перш да маткі трэба, як
жа ёй, беднай, не знаць нічога. Што праўда, то не грэх (А. Кажадуб.
Стрэчанне).
— Насовіч: Што праўда, то не грэх; Янкоўскі: Што праўда, то не грэх.
ШТО Ў КАГО (КАМУ) БАЛІЦЬ, ТОЙ ПРА ТОЕ (АБ ТЫМ) І ГА-
МАНІЦЬ
(ГАВОРЫЦЬ,
КРЫЧЫЦЬ).
Кожны
гаворыць
пра
набалелае.
Сін.: Што каму рупіць, той тое і жупіць. Што ў каго баліць, той аб тым
і гаманіць (назва раздзела ў рамане Р. Мурашкі «Сын»). — Зноў ты пра
сваё... — Што ў каго баліць, той пра тое і гаварыць, — растлумачыў ён
[Зорык] (І. Новікаў. Да світання блізка). Словам, што ні выступленне,
то рэцэпт, як пазбегнуць грому і маланкі. Вось ужо і праўда: што каму
баліць, той пра тое і крычыць (І. Аношкін. Страшная помста).
— Ляцкі: У каго што баліць, той аб тым і гаварыць.
ШТО ЎЛОЖЫЦЬ ХАМ, ТО НЕ ВЫМЕ І ПАН. Часцей гаворыцца як
пагроза сурова пакараць каго-н. [Язэп:] Ідзі, пляга! Ато... пачакай!.. Калі
толькі прагаворышся каму-небудзь — нашых рук не мінеш... Што ўло-
жыць хам, не выме і пан! Ідзі (З. Бядуля. Салавей). Якіх толькі дактароў
не прывозілі — нічога не парадзяць, бо яму [пану], мабыць, Рымша ад-
садзіў печанцы. А што ўложыць хам, то не выме і пан (А. Якімовіч.
Пану навука).
— Насовіч: Што ўкладзеш, хам, не выймець і пан; Прыказкі: Што
ўложыць хам, таго не выме і пан.
ШТО Ў ЦВЯРОЗАГА Ў ГАЛАВЕ (НА РОЗУМЕ), ТО (ТОЕ) У П'ЯНАГА
НА ЯЗЫКУ. П'яны чалавек лёгка выказвае тое, што раней стрымліваўся
сказаць. — Ты зусім ап'янеў, Франэк... — Не, Баніфацый... — Цвярозы
ты мне гэтага не сказаў бы. — Заўважыш, пане: што ў цвярозага ў га-
лаве, то ў п'янага на языку (А. Чарнышэвіч. На сажалках). Хто ведае,
можа, сам камендант даручыў ахове прыглядаць за Шпунцам, бо асце-
рагаўся, каб ён не натварыў чаго? Ад такога можна ўсяго чакаць: што ў
цвярозага ў галаве, то ў п'янага на языку (М. Аўрамчык. Платон). Гэтая
грубая, крыўдная няпраўда, хай сабе і з вуснаў п'янаватага Ігара (што ў
цвярозага ў галаве, тое ў п'янага на языку), балюча торкнула Клаўдзю,
але — о дзіва! — ніколечкі не абразіла (В. Блакіт. Вырай). Прымаўку —
«што ў цвярозага ў галаве, тое ў п'янага на языку» — чамусьці не хаце-
лася браць за правіла, хоць яна ўвесь час і круцілася ў галаве
(У. Ягоўдзік. Стрэл дуплетам). [Дубовік:] Замаўчыш ты ці не? [Віхура:]
Няхай гаворыць, што ў цвярозага на розуме, тое ў п'янага на языку...
(І. Гурскі. Новы горад).
* [Скаруба:] Дык гэта ж ён так... П'яны вось і вярзе. [Віталік:] Што ў
п'янага на языку, тое... (А. Маўзон. Куды ідзеш, Сяргей?).
— Насовіч: Што ў цвярозага наўме, то ў п'янага на языцэ; Прыказкі:
Што ў цвярозага на вуме (на мыслі, на думцы, у галаве), то ў п'янага на
языку.
ШТО (ЧАГО) НЕ ЯСІ, ТАГО У РОТ НЕ НЯСІ. 1. Не ўмешвайся не ў
свае справы. — Зараз учыню цуд. Каго ажывіць з усёй гэтай каралеў-
скай кампаніі? Ці, можа, усіх ажывіць? — Не жартуй! Кінь глупства
плясці!.. — Нікога не ажыўляць, — загадаў Дзіда-дзед. — Што не ясі,
у рот не нясі! (З. Бядуля. Сярэбраная табакерка).
2. Не чапай таго, што не падабаецца. — Не бойся, не адаб'ю [у цябе тваю
каханку]. Такога цвету — па ўсяму свету!.. — Чаго не ясі, таго ў рот не
234
Дадатковыя словы
адабю, апянеў, пянаватага, пянага, пяны
8 👁