ШТО НІ ГОД, ТО ЎДОД. Кажуць пра сям'ю, у якой часта нараджа- юцца дзеці. Сін.: Што гадок, то і ядок. І ўпрочкі бегаць не было куды. А потым ужо — куды пабяжыш, калі пасыпаліся дзеці: што год, то ўдод (М. Гарэцкі. Віленскія камунары). [Дар'я:] А мы, Галечка, раджалі іх [дзяцей] без плана. У другіх бывала: што ні год — то ўдод. Нічога, раслі. Якія людзі выраслі! (І. Шамякін. Выгнанне блудніцы). Замуж выйшла. Ну, думала, адпачну за мужыком. А яно пайшло: што год, то ўдод: Яўхім, Марына, Сцяпан, Адарка. Ды памерла трое (І. Сяркоў. Мы — хлопцы жывучыя). — Насовіч: Што год, то ўдод; Янкоўскі: Што год, то ўдод. ШТО НІ КРАЙ, ТО І, СВОЙ АБЫЧАЙ (ЗВЫЧАЙ). У кожным краі свае звычаі. — А вы скажыце Піліпу, няхай сходзіць да старасты, каб жанок выслаў. Гэта ўжо яго клопат. — Што ні край, то свой абы- чай, — сказаў настаўнік і папрасіў бабку паклікаць стоража (Я. Колас. На ростанях). Ды і само ж Палессе — неаднароднае. Тое, што харак- тэрна для адной яго часткі, зусім неабавязковае для другой. Тут, як ка- жуць, што ні край — то і свой абычай (Б. Сачанка. Вечны кругазварот). Піша [Кася], што там, у Латвіі, не сярпом, а нейкім нажом жнуць і не жменяю, а грабелькамі ловяць жыта. Праўду кажуць, што край — то абычай (В. Адамчык. Год нулявы). — Што ні край, то і звычай, — заў- важыў Яўхім, калі старасціха адышлася. — Дзе ты, ліханька, знойдзеш у нашым Зазер'і ці ў вашай Скобраўцы агародчык перад хатай без ча- ромхі і бэзу, а тут — пустка (А. Пальчэўскі. Жнівеньская раніца). — Ляцкі: Што край — то абычай, што старана — то навіна; Рабкевіч: Што ні край, то свой звычай. ШТО НІ ПОП, ТО СВАЯ МАЛІТВА. Кожны кіраўнік, начальнік дзейнічае па-свойму, заводзіць свае парадкі. Што ні поп, то свая малітва. Што ні начальнік астрога, то свае здзекі над людзьмі. Пасля забойства начальніка Мінскага турэмнага замка арыштантаў пачалі тасаваць і пе- ракідваць каго куды (С. Александровіч. На шырокі прастор). — Ляцкі: Што поп, то новыя й пацеры. ШТО ПАСЕЕШ, ТОЕ І ПАЖНЕШ. 1. Кажуць пра залежнасць ураджаю ад сяўбы. На полі праца аж кіпіць — адной хвіліначкі ўпусціць сяўба не дазваляе. У гэты час не адпачнеш, бо што пасееш, тое і пажнеш (У.Корбан. Супоня). 2. За свае справы, учынкі даводзіцца расплачвацца. [Дубовік:] Некалькі хвілін таму назад цешыліся з яго работы... [Жыгалка:] Чалавек з сілы выбіўся... і... [Смык:] Што пасееш, тое і пажнеш (І. Гурскі. Новы горад). Як насенне перад тым, як кінуць яго ў глебу, правяраецца па некалькі разоў, так павінна правярацца кожнае слова, што адрасуецца дзецям. «Што пасееш — тое і пажнеш», — не ў меншай меры, а яшчэ ў боль- шай адносіцца да таго поля, назва якога — юная чалавечая душа (Б.Са- чанка. Дбаючы пра заўтрашні дзень). * Работа ў іх — курам на смех, работа ў іх ідзе за плот, а як пасееш, так пажнеш, такі мець будзеш умалот (Я. Купала. Над ракою Арэсай). Як ты гукнеш, так адгукнецца, а што пасееш, тое жнеш. Сваё сябрам ад- крыеш сэрца — душу сяброў пазнаеш лепш (Я. Непачаловіч. Маё крэда). Партызанскія сілы растуць з кожным днём. Мы не дамо жыцця за- хопнікам. Яны пажнуць тое, што пасеялі (І. Шамякін. Глыбокая плынь). Мы вучым дзяцей хлусіць, мы падрываем веру ў справядлівасць, сумлен- насць, чысціню. А потым уздыхаем: чаму старшакласнікі нахабныя, бес- саромныя цынікі? Мы жнём тое, што сеем (Л. Левановіч. Якар надзеі). — Прыказкі: Што пасееш, тое і пажнеш. 233
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даря, зазері, сямю
7 👁