Янкоўскі: Што кажух — то не вата, што капуста — то не гарбата; Прыказкі: Што кажух — то не вата. ШТО КАМУ БАЛІЦЬ, ТОЙ ПРА ТОЕ І ГАМАНІЦЬ. Гл. Што ў каго (каму) баліць, той пра тое (аб тым) і гаманіць (гаворыць, крычыць). ШТО КАМУ РУПІЦЬ, ТО ТОЙ ТОЕ (ПРА ТОЕ) І ЖУПІЦЬ. Ко- жны гаворыць ці думае пра набалелае. Сін.: Што ў каго баліць, той пра тое і гаманіць. — А хто табе казаў пра ўсё гэта? — Хто мне казаў пра ўсё гэта? Што каму рупіць, то той пра тое і жупіш». Калі мне што трэба пачуць, дык я да таго і прыслухоўваюся (К. Чорны. Бацькаўшчына). Я ведаў, што пры першым зручным выпадку дырэктар абавязкова скажа: ат, справы не важныя — бухгалтар у мяне не надта складны. Як кажа народная прымаўка: што каму рупіць, той тое і жупіць (Я. Скрыган. Да- кументальная рэвізія). Што каму рупіць, той тое і жупіць. Мне вельмі хацелася пазнаёміцца з аўтаматам, хоць бы ў чарцяжах (Я. Васілёнак. Самае важнае адкрыццё). — ТСБМ: Што каму рупіць, той тое і жупіць. ШТО КАМУ СУДЖАНА, ДЫК І ПЕХАТОЙ ТАГО НЕ АБОЙДЗЕШ І З КАНЁМ НЕ АБ'ЕДЗЕШ. Гл. Суджанага і канём не аб'едзеш. ШТО КРАЙ, ТО АБЫЧАЙ Гл. Што ні край, то і, свой звычай (звычай). ШТО НАПІШАШ (НАПІСАНА) ПЯРОМ, ТО НЕ ВЫРУБІШ (НЕ ВЫСЕЧАШ) ТАПАРОМ. Тое, што напісана і стала вядомым, ужо не заменіш, не выправіш. [Навум:] Няма чаго казаць, пане аляндару! Рынуў слаўцом, як пярцом; а што напішаш пярцом, то не вырубіш тапарцом (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). — Вам можа за гэта так уляцець, — пагрозлівым тонам сказаў Крушынскі, — што самі шкадаваць будзеце. Што напішаш пяром — не вырубіш тапаром! (З. Бядуля. Язэп Крушынскі). Можа, гэта і праўда, што ўсё, што напісана пяром, не вы- сечаш тапаром. Але ж напісанае пяром вельмі лёгка сцерці звычайнай гумкай (Б. Сачанка. Манпансье з гарчыцаю). Парфір.. хацеў паказаць, што ўсё гэта запісана на паперы, а што напісана пяром, не высечаш та- паром (Л. Левановіч. Дзікая ружа). * А жыла ж [песня] каб век вяком, спішу на паперы, бо што спісана пяром, не выйме й сякера (Я. Купала. Песня аб песнях). [Бабкоў] зрабіў вывад, што заносіць лічбу ў падпісны ліст. Поп кінуўся да стала, каб спыніць старшыню, бо што запісана пяром... (І. Шамякін. Трывожнае шчасце). — Насовіч: Што напісана пяром, не вырубіш і тапаром; Прыказкі: Што напісана пяром, не высечаш і тапаром. ШТО НІ ГАПАВА, ТО І РОЗУМ. Кожны мяркуе інакш, па-свойму, не так, як іншыя. Гаворыцца, калі людзі па-рознаму падыходзяць да якой- н. справы. Партызаны аказаліся з розных атрадаў, і, як часта бывае, што ні галава, то розум (У. Карпаў. Сотая маладосць). Яны [суседзі] там не сядзяць склаўшы рукі. Узялі спарылі пярэднія колы — і зусім іншы ход у камбайна... Во людзі — што ні галава, то розум! (І. Капыловіч. Асенні гром). — Падлатаць можна было б, ды холадна. — Мы ў хату ўнясём невад. — Што ні галава, то розум (М. Воранаў. Перад адлігай). Адносна таго, якім спосабам ліквідаваць гэтыя недахопы [у арфаграфіі], існуюць самыя розныя погляды. Тут што галава, то і розум (К. Крапіва. Пытанні беларускага правапісу). — Што гаварылі?.. — Ну-у... Што ты... запіў... — І як рэагавалі на гэта? — Па-рознаму. Што галава, то і розум, — да- брадушна ўсміхнуўся Міхась (Б. Сачанка. Белая мыш). — Насовіч: Што галава, то розум; Ляцкі: Што галава — то розум. 232
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедзеш
12 👁