ШТО
ДЗЕНЬ
—
БЛІЖЭЙ
ДА
СМЕРЦІ.
Пра
няўмольнае
набліжэнне
смерці. Зараз буду лысы дзядзя, зараз горб на спіну сядзе, зараз немач
ногі скруціць... Так, што дзень — бліжэй да смерці (К. Крапіва.
Шкірута).
— Прыказкі: Што раз, то бліжэй да смерці.
ШТО ДЗЕНЬ (ДЗЯНЁК) ПРАЖЫЎ, ТО І ДЗЯКУЙ БОГУ. Пра тры-
вожнае, неспакойнае існаванне, калі даводзіцца чакаць горшага ў жыцці.
— Ну як жа, кумка, маецца? — Кума ў кумы пытаецца. — І не пыта-
йся лепш, кума: цяпер жа, ведаеш сама, што дзень пражыў, то й дзякуй
богу (К. Крапіва. Дзве кумы). Ты ніяк пра дзіця не дбаеш, ты думаеш,
што дзень пражыў, то і дзякуй богу? А што наперадзе? Ты думаеш, ва-
йны не будзе? (К. Чорны. Трэцяе пакаленне). Прыйдуць немцы, абкру-
жаць гэты дом, пабяруць усіх — і скончана. Ці прыляціш» самалёт,
можа нават свой самалёт, плясне бомбу — і таксама ўсё скончана. Ва-
йна. Што дзень пражыў, то й дзякуй богу (Л. Арабей. Іскры ў па-
пялішчы). Усім не салодка жывецца. Вось хоць бы і мая доля. Што за
доля? Пражыў дзянёк — і дзякуй богу (Я. Колас. Цяжкая доля).
ШТО
ЗАДУЖА
(ЗАНАДТА),
ТО
(ТОЕ)
НЕ
ЗДРОВА
(НЕ
ЗДОРАВА).
Залішняе, празмернае не ідзе на карысць. Кажуць як жаданне захоўваць
пачуццё меры. Сін.: Лішняга і свінні не ядуць. — Ну, хлопцы, што задужа,
то не здрова, — Платон Верамей.. саскочыў на зямлю. — Аднаго [муж-
чыну] можна так і заездзіш». Праўда, Восіп? (В. Адамчык. Чужая баць-
каўшчына). Не любіш» такіх катухоў Петрунея: што занадта, то не
здрова. Парасятам мо і падабаецца лазіць, а і прыбіраць там цяжэй, і
карміць — падымай вядро ледзь не да свайго носа... (П. Місько. Ціхае
лета). Не раскідвайцеся ўзнагародамі. А то яны сваю вагу губляюць.
Што занадта, тое не здорава (А. Махнач. На паляванні).
— Паўкалька з польскай мовы: Co zadużo, to nie zdrowo.
— Прыказкі: Што задужа, то не здарова; Што задужа, то не здрова.
ШТО ЗАНАДТА, ТО НЕ ЗДРОВА. Гл. Што задужа (занадта), то (тое) не
здрова (не здорава).
ШТО З ВОЗА ЎПАЛА, ТОЕ (ТО) ПРАПАЛА. Што страчана, згублена,
таго не вернеш. Сін.: Нежывога з магілы не падымеш. Той, хто памёр да-
гэтуль, дык яго ўжо не вернеш назад у жыццё. Што з воза ўпала, то
прапала! (З. Бядуля. Сярэбраная табакерка). Дык чаго ты нос павесіў?
Вальку ўсё сніш? Што з воза ўпала, тое прапала, кажуць старыя людзі,
кінь, забудзь назаўсёды... (М. Лынькоў. Апошні зверыядавец). Нічога не
трэба шукаць... Што з воза ўпала, тое прапала (Я. Васілёнак. Тацяна Ла-
рына). — Трасцу аддамо, — прагудзеў мужчына з чорнаю барадою. —
Што з воза ўпала, тое прапала, — уставіў і невялікі дзяцюк (Л. Арабей.
На струнах буры).
— Насовіч: Што з возу спала, пішы прапала; Федароўскі: Што ўпала,
то прапала; Прыказкі: Што з воза ўпала, то ўжо прапала; Што з воза
ўпала, даўно прапала.
ШТО КАЖУХ, ТО НЕ ВАТА, А ШТО КАПУСТА, ТО НЕ ГАРБАТА.
Кажуць пра перавагу аднаго прадмета над другім. — А можа, кажух,
паніч, надзенеш? — А добра, бо штось халаднавата. — Даў яму [гаспа-
дар] кажуха апрануць, і едуць далей... — А што, паніч, не сцюдзёна ця-
пер? — О, не! Цяпер цёпла. — А можа, паніч, есці хоча? — О, і дужа
хачу. — А што, панічу: што кажух, то не вата, а што капуста, то не гар-
бата (К. Каганец. Што кажух, то не вата). [Заціруха:] Згатуем капусту!
Кіслую капусту! Вельмі карысная страва. У ёй шмат вітамінаў, і яна
вельмі спажыўная. Нават прыказка такая ёсць: «Што кажух, то не вата,
што капуста, то не гарбата!» (В. Зуб. Злавацца не трэба).
231
10 👁