сані, узялі пілу і сякеру ды рушылі за людзьмі ў пушчу па дровы. «Што
будзе міру, — сказаў дзед устрывожанай матцы, — тое і бабінаму сыну»
(А. Якімовіч. Канец сервітуту). А ўжо, браток, што будзе міру, тое і
бабінаму сыну... Калі мы ўцалеем, то і цябе не выдадзім. Можаш не
турбавацца (І. Сіняўскі. На правым флангу). — Гэта ж трэба дадумацца:
тры сельсаветы зганяць у адну камуну. І ўправы на іх не знойдзеш... —
Што міру, тое і бабінаму сыну... (А. Асіпенка. Лабірынты страху). —
Хай бы ішла [Зіна] з намі! — Куды? — Куды мы, туды і яна. Што міру,
то і бабінаму сыну (Р. Няхай. Сарочы лес). Не плач, дачка, не плач, ты
ўжо не малая. Што міру — то і бабінаму сыну. Будзем, як і ўсе...
(І. Пташнікаў. Тартак). — Не хацелі вам гаварыць, каб не хваляваць, не
ўзнімаць панікі. — Надта б вы мяне ўсхвалявалі, — адказваю я. — А
наконт панікі — то я не панікёр ша і наогул што міру, то і бабінаму
сыну (Л. Арабей. Каранцін).
— Насовіч: Што міру, то й бабінаму сыну; Прыказкі: Што міру, тое і
бабінаму сыну; Што ўсяму міру, то і бабінаму сыну.
ШТО
БУДЗЕ,
ТОЕ
(ТО)
БУДЗЕ,
А
САЎКА
(ГРЫШКА)
НА
КУЦЕ
НЕ БУДЗЕ. Выказванне поўнай рашучасці дабіцца таго, каб хто-н. не
ажыццявіў сваіх намераў, пацярпеў паражэнне. [Навум:] Ты намі паневя-
раў, апошняе выдзіраў; цяпер мы, паганскі сыну, дадзім добра чосу ў
спіну! Бо што будзе, тое будзе, Саўка на куце не будзе! (В. Дунін-
Марцінкевіч. Сялянка).
— Прыказкі: Што будзе, то будзе, а Грышка на куце не будзе.
ШТО БЫЛО, ТОЕ (ТО) СПЛЫЛО. Кажуць пры нежаданні ўспамінаць
пра што-н. з мінулага. [Паўлінка:] А даўно гэта таткаў гняды ўцёк з Лу-
жанкі, і татка дамоў пехатой прытрапаў? [Сцяпан:] Што было, тое
сплыло і болей, каханенькая, родненькая, не будзе, як кажуць людзі
(Я. Купала. Паўлінка). Ой, зайграю, загуду. Што было, тое сплыло, па-
йду з дудкаю ў сяло (В. Вітка. Дударык). [Малання Адамаўна:] Дзякую,
дзякую. За старое не крыўдуйце. Што было, тое сплыло (Э. Валасевіч.
Бывайце здаровы). — Лішняе, Ігнат, — крануў яго за локаць Волак. —
Не пра тое трэба... Што было, то сплыло (Р. Няхай. Гудкі абуджаюць
вясну). Не варта, дзядзька Мікіта, пра гэта. Што было, то сплыло (І. На-
вуменка. Раман з эпілогам).
* Што было, што не — сплыло ўсё, як вадзіца ў мора, засталіся
толькі думкі на бяду, на гора (Я. Купала. Дзе?..). — Ты калісьці кахала
мяне. — Што калісьці было — за вадою сплыло. — І ніколі не вернецца?
— Не (А. Куляшоў. Грозная пушча).
— Насовіч: Што было, на мора сплыло; Федароўскі Што было, даўно
на мора сплыло.
ШТО ГАДОК, ТО І ЯДОК (СЫНОК). Кажуць пра сям'ю, у якой часта
нараджаюцца дзеці. Сін.: Што ні год, то ўдод. Часам у Ліхадзіевічах
жартавалі: «У Хімкі з Януком што гадок, то і ядок» (І. Гурскі. Дзве ся-
стры). Марылька Гарцава — баба рабочая, што гадок, то й сынок
(Я. Брыль. Праведнікі і зладзеі).
— Янкоўскі: Што гадок, то і ядок; Што гадок, то і сынок.
ШТО ГАЛАВА, ТО РОЗУМ. Гл. Што ні галава, то розум.
ШТО ГОД, ТО ЎДОД. Гл. Што ні год, то ўдод.
ШТО ДВА, ТО НЕ АДЗІН. Пра перавагу ў чым-н. двух чалавек перад
адным. Назаўтра з раніцы Таня пайшла да Зойкі, да каго ж ісці, як не
да лепшай сяброўкі. Нездарма кажуць: што два, то не адзін. (А. Кажадуб.
Стрэчанне).
— Прыказкі: Што два, то не адзін.
230
Дадатковыя словы
сямю
11 👁