сябе больш прыстойна. [Клава:] Чыя б карова мычала, а чыя б і памаў-
чала (К. Крапіва. Мілы чалавек).
— Ліцвінка: Чые б цяляты мычалі, а твае б маўчалі.
Ш
ШАВЕЦ
ЗАЎСЁДЫ ХОДЗІЦЬ БЕЗ БОТАЎ. Той, хто робіць што-н.
для іншых, не мае магчымасці зрабіць гэта для сябе. Сін.: Ганчар гаршкі
лепіць, а сам у чарапку есці варыць; Шавец у падзёртых ботах ходзіць.
—
У нас нават прымаўка пайшла ў народзе: шавец заўсёды без ботаў.
Гэта пра нашага тутэйшага шаўца. Можа, дзе шаўцы іншыя. А наш гэ-
такі (К. Чорны. Ідзі, ідзі). Галя талькі яшчэ на дзеўку бралася, калі ў іх
вёску, Гаросіцу, прыйшлі з Касцюкоў краўцы-кажушнікі, два здаравен-
ныя панурыя браты. Абодва ў доўгіх кажухах, нібы ў доказ таго, што не
заўсёды шавец ходзіць без ботаў... (Я. Брыль. Галя). ШАВЕЦ ХОДЗІЦЬ
БЕЗ БОТАЎ. Шавец ходзіць без ботаў, катэгарычны імператыў, вечны,
як сама зямля. Я зрабіла людзьмі тысячы дзяцей, а свой сын вырас вы-
людкам. Дык навошта яно, усё маё жыццё?.. (М. Герчык. Вяртанне да
сябе). Гавораць, што шавец ходзіць без ботаў. Але ці ведае хто загад-
чыка магазіна, які з-за дэфіцыту не атаварыў бы талоны на крупы,
мыла... (Звязда. 1990. 12 кастр.).
— Федароўскі: Кажан шавец без ботаў ходзіць.
ШАВЕЦ У ПАДЗЁРТЫХ БОТАХ ХОДЗІЦЬ. Той, хто робіць што-н. для
іншых, не мае магчымасці зрабіць гэта для сябе. Сін.: Ганчар гаршкі
лепіць, а сам у чарапку есці варыць; Шавец заўсёды Шкодзіць без ботаў.
* — Хатка ў цябе на падпорках трымаецца, а сам жа майстра... — У
шаўца заўсёды боты дзіравыя... (С. Пянкрат. Замачыў).
— Ляцкі: Шавец у падзёртых ботах ходзіць; Прыказкі: Шавец у дзіра-
вых ботах ходзіць.
ШАЛУДЗІВАЯ
АВЕЧКА
ЎВЕСЬ
СТАТАК
ПСУЕ.
Гл.
Адна
паршывая
(шалудзівая) авечка ўвесь статак псуе.
ШАНУЙ КАНЯ ДОМА, А ЁН ЦЯБЕ Ў ДАРОЗЕ. Добра дагледжаны конь
не падвядзе гаспадара ў дарозе.
*
— Далей на гэтых конях ехаць нельга, можна іх сапсаваць... —
Дзіва! — аж засмяяўся Даўгулевіч. — Неабходна па-гаспадарску да каня
ставіцца... Не дарма кажуць: шануй каня ў дарозе... (І. Гурскі. У агні).
— Ляцкі: Шануй каня ўдому, а ён цябе ў дарозе; Прыказкі: Дагледзь
каня дома, то ён цябе ў дарозе.
ШЛЮБ
БЫЎ
ПАД
ПЛОТАМ,
А
ВЯСЕЛЛЕ
ПОТЫМ.
Пра
пазашлю-
бныя сувязі паміж хлопцам і дзяўчынай. Гаворыцца з асуджэннем. [Да-
былі:] І бацька ахвотна аддае яе за цябе? [Лявон:] А вось аб гэтым,
прызнацца, дык я яшчэ і не гаварыў з яе бацькам. [Лабыш:] Ну-у, то
дарэмна радуешся! [Лявон:] Не-е! Ён не павінен стаць мне ўпоперак да-
рогі, бо дарога ў нас адна, і вельмі цесная. Бачыце, мы, можна сказаць,
ужо як і жанатыя. [Лабыш:] Значыць, шлюб пад плотам, а вяселле по-
тым? (І. Козел. Папараць-кветка).
— Янкоўскі: Шлюб пад плотам, а вяселле — потым.
ШТО
БУДЗЕ
МІРУ,
ТОЕ
(ТО)
І
БАБІНАМУ
СЫНУ.
Што
выпадзе
ўсім, тое будзе і нам (мне, табе і пад.). Мы з дзедам запрэглі Арла ў
229
8 👁