Хто вясёлы, хоць і ў горы, таму слава, таму чэсць. Чым багата, рада
хата, не жалейце піць і есць (Я. Купала. Адвечная песня).
— Насовіч: Чым хата багата, тым і рада; Прыказкі: Чым хата багата,
тым і рада.
ЧЫМ ЧОРТ НЕ АРАЎ, ТЫМ І СЕЯЦЬ НЕ СТАЎ (НЕ БУДЗЕ). Ня-
хай так і будзе; варта рызыкнуць. Выказванне рашучасці перад прыняццем
рашэння. Сін.: Дзвюм смерцям не бываць, а адной не мінаваць (у 2
знач.); Спроба не хвароба. — Дык вось што я надумаўся: давай махнём
у Амерыку. Грошы ў мяне трохі ёсць, рахманага агента мы знойдзем...
— Чорт яго, брат, ведае. Ніколі аб гэтым не думаў... — А ты падумай.
Лепш ветру ў чыстым полі, чым за высокімі агароджамі... — Згодзен!
Чым чорт не араў, тым і сеяць не стаў. Хоць свету пабачым (Я. Колас.
На ростанях). Я не вярнуўся назад, мне, неразважнаму, тады здавалася
ўсё, што праз нішто ніякае наробіш спалоху і падазронасць падзе на
цябе. Ды, кажуць, чым чорт не араў, тым сеяць не будзе, — я рашыўся
на ўсё (В. Адамчык. На крыжавых дарогах). Ярошка нібы ачнуўся ад за-
думлівасці і, махнуўшы рукою, сказаў: — Давай! Чым чорт не араў, тым
сеяць не стаў (У.Дамашэвіч. Студэнты апошняга курса).
— Насовіч: Дзе чорт не араў, там і сеяць не будзеш»; Прыказкі: Чым
чорт не араў, тым і сеяць не будзе.
ЧЫМ
ЧОРТ
НЕ
ЖАРТУЕ,
КАЛІ
(ПАКУЛЬ)
БОГ
СПІЦЬ.
Усё
можа
здарыцца, усякае бывае. Гаворыцца, калі дапускаюць магчымасць чаго-н.
нечаканага, непрадбачанага. Зноў жа: калі яшчэ будзе тая машына, калі
яна яшчэ сапсуецца ці трапіць у аварыю, а многія запісвалі адрасы ня-
прошаных майстроў. Я запісваць не запісваў, але адзін адрас запомніў.
На ўсякі выпадак. Чым чорт не жартуе, калі бог спіць... (У. Шахавец.
Блакітная мара). Няўжо Валодзік Струнеўскі за ёй [Ганнай] сапраўды
тайком валочыцца? А ўсё можа быць... Чым чорт не жартуе, калі бог
спіць... (В. Дайліда. Буслы над вёскай). І чым чорт не жартуе, калі бог
спіць. Мо на самай справе ў Млынішчах прызямлілася лятаючая тале-
рка, што, канешне, вельмі і вельмі сумніцельна (В. Казько. Выратуй і
памілуй нас, чорны бусел). — Ой, у вас такая цікавая работа, увесь час
ездзіце па рэспубліцы, па Саюзе, за мяжу... — Ну — за мяжу-то яшчэ
не скора выберуся. А там — чым чорт не жартуе, пакуль бог спіць?
(П. Місько. Ціхае лета).
ЧЫЯ
Б
КАРОЎКА
(КАРОВА)
МЫЧАЛА,
А
ТВАЯ
(ЧЫЯ)
Б
МАЎЧАЛА
(ПАМАЎЧАЛА) Не табе пра гэта гаварыць. Кажуць з незадавальненнем
у адказ на папрокі, абвінавачванні таго, хто сам чым-н. абняславіў, запля-
міў сябе. Маўчым... І маўчаць будзем. Вунь сказаў я раз, дык твой жа,
ну, сакратар ячэйкі твае, і сказані мне: «Чыя б кароўка мычала, а твая
б маўчала...» (М. Лынькоў. Апошні зверыядавец). — У нас другога по-
куль добра па галаве не дзеўбанеш, дык ён не паварушыцца... — А пер-
шага цябе! — Чыя кароўка мычала б, а твая маўчала б!.. (І. Шамякін. У
добры час). — Праз такіх, як ты, чарцей паласатых, поле лысае. Ці ж
гэта работа?! — Ша! Ша! Работнік! — агрызаецца Міця. — Чыя б ка-
роўка мычала, а твая маўчала (А. Макаёнак. Твой хлеб). — Ніяк, дзя-
дзька, ад дармаўшчына не можаш адвыкнуць? — упікнуў Халадовіча
Міша Самок. — Чыя б кароўка мычала, а твая б маўчала, — са злосцю
кінуў Ігналь (І. Сіняўскі. Дарога на Замлынне). — Быў жа Віця першым
вучнем і ў пятым і ў шостым класе з восені? Быў. — Быў ды сплыў.
Во!.. — Чыя б кароўка мычала, а твая памаўчала, — дакорліва глянула
Ліда на брата (А. Пальчэўскі. Тайна аднаго звяна). [Жлукта:] Глупства
ты гаворыш. Наогул мяне гэта мала турбуе, але ты павінна трымаць
228
6 👁