успомніў Чубар нечае выслоўе ў сувязі са сваімі доследамі над мура- шкамі... (І. Чыгрынаў. Плач перапёлкі). — Хопіць, а то крыўдзіць адзін аднаго пачняце, — спыніў жарты Валодзя. — Няхай рагочуць, — да- брадушна азваўся Аляксей. — Чым бы дзіця ні цешылася, толькі б не плакала (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску). — Чаго ж трубіш? — Люблю музыку... — Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала, — пакпіў нехта. — Няхай іграе (Л. Калодзежны. Раллі пяшчотны дух). — Цяпер можна пачынаць пасяўную!.. — У добры час! — адказала маці. — Як кажуць: чым бы дзіця ні цешылася... — дадала яна, хітра паглядаючы на даччыну работу (А. Якімовіч. Маніна градка). * Аднак, якое дрымучае палітычнае невуцтва! Што ж, няхай пагаво- раць. Чым бы дзіця ні цешылася — абы маўчала (І. Шамякін. Першы ге- нерал). — Прыказкі. Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. ЧЫМ ДАЛЕЙ У ЛЕС, ТЫМ БОЛЕЙ (БОЛЬШ) ДРОЎ. Чым далей раз- гортваюцца падзеі, тым больш узнікае цяжкасцей, нечаканасцей, пера- шкод. Цяпер Балоцін развёў рукамі: — Напускаеш ты мне нейкага ту- ману: чым далей у лес, тым болей дроў (Я. Колас. На ростанях). Чу- хноўскі бачыў, што «чым далей у лес, тым больш дроў», сход раскалы- хваўся не на жарты, нягледзячы на тое, што Верабей, не шкадуючы, стукаў лінейкай па стале (П. Пестрак. Серадзібор). [Трафімаўна:] Рата- ваць чалавека трэба, вось што... Пакуль не позна... Бо вядома, чым да- лей у лес, тым болей дроў (В. Зуб. Марная трывога). Плюй ты на ўсе прычыны. Бо чым далей у лес, тым болей дроў. Ужо вунь і так абы-што на цябе людзі гавораць (Б. Сачанка. Вялікі Лес). ДАЛЕЙ У ЛЕС — БО- ЛЕЙ ДРОЎ. Ведаючы з практыкі, што далей у лес, болей дроў, стары больш не спрачаецца. Ён ведае, што Тадора дарэмна прыкідваецца сіра- тою (К. Крапіва. Мядзведзічы). [Дзяўчаты] усю душу выматаюць, перш чым скажуць што-небудзь пэўнае. Хопіць, хопіць, трэба ўцякаць ад іх, іначай далей у лес — болей дроў (М. Ткачоў. Пошукі скарбаў). Мары- лька нічога Сямёну не адказала. Такі ўжо ён чалавек: далей у лес — бо- лей дроў (В. Мыслівец. Мужанцы). На гэты раз Галічэнка вырашыў па- маўчаць: далей у лес — болей дроў (І.Скарынкін. Рэзерв камбата). — Насовіч: Далей у лес, болей дроў (труску); Прыказкі: Чым далей у лес, тым болей дроў. ЧЫМ ЗА МОРАМ ВІНО ПІЦЬ, ЛЕПШ (ЛЕПЕЙ) З НЁМАНА (У НЁ- МАНЕ) ВАДЗІЦУ. Пра замілаванне да роднага краю, які для кожнага ча- лавека найдаражэйшы, лепшы за іншыя, няродныя. Але чаму так цягне да сябе бацькоўскі кут? І чым далей і даўжэй чалавек ад яго, тым мацней. Таму што на чужой старонцы не так свеціць і сонца? Ці таму, што пры- маўка не дае спакою: «Чым за морам віно піць, лепш з Нёмана ва- дзіцу?» (М. Ткачоў. Свет — наш дом). Гаварыў жа я табе, што гарадскія булкі прыядуцца скора. Дык не, не паверыла, нават слязу пусціла, што не ўбачымся болей... — А нягож... Чым за морам віно піць, лепей у Нё- мане вадзіцу... (І. Галубовіч. Кувала зязюлька). — Прыказкі: Чым за морам віно піць, лепш з Нёмана вадзіцу. ЧЫМ ХАТА БАГАТА, ТЫМ І РАДА. Кажуць, калі прымаюць гасцей і про- сяць іх паблажліва аднесціся да таго, што маюць і чым сардэчна дзеляцца з імі. Сін.: Чым багаты, тым і рады. [Альжбета:] Старайцеся, госцейка старайцеся. Вось — сыр, масла, вяндліна!.. [Сцяпан:] Чым хата ба- гата — тым і рада (Я. Купала. Паўлінка). [Якуб:] Дзякую. Калі ж неяк і піці сорамна. [Ян:] Чаму так? Чым хата багата, тым і рада (К. Каганец. Модны шляхцюк). Прымай, дзядзька Сцяпан, і мой уклад. Чым хата багата, тым і рада (Я. Брыль. У Забалоцці днее). 227
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁