Давай, давай, — абыякава адказала жонка і махнула на мяне рукой,
маўляў, што далей гаварыць. — Герой цёшчыны бліны есці. Чужы ка-
жух цела не грэе (Г. Марчук. Кветкі правінцыі).
— Прыказкі: Чужы кажух (нікога), не грэе (не нагрэе).
ЧУЖЫМІ РУКАМІ ЖАР ЗАГРАБАЦЬ ЛЁГКА (ДОБРА). Лёгка карыс-
тацца вынікамі чужой працы. Гаворыцца з неадабрэннем. — Не спяшайся
ты так падтрымліваць галоўнага інжынера, бо хто гэта можа сказаць з
упэўненасцю, да чаго тое [брыгадны падрад] прывядзе? — задумліва
прамовіла Ларыса. — Самая ціхая і выгадная пазіцыя — мая хата з
краю... — Самахоць у пастку лезеш, глядзі, даражэнькі, а то завыеш...
Чужымі рукамі жар заграбаць лёгка... (І. Капыловіч. Асенні гром).
—
Насовіч: Чужымі рукамі толькі жар заграбаць харашо; Прыказкі:
Чужымі рукамі добра талькі жар заграбаць.
ЧУТКАМІ ЗЯМЛЯ ПОЎНІЦЦА. Чуткі, весткі пра каго-н. або пра што-н.
дайшлі і да нас. Кажуць, калі не хочуць сказаць, як ці ад каго даведаліся
пра што-н. — Я ведаю, — адказаў Тарас, — што Толя табе не сваяк...
—
Адкуль? — Чуткамі зямля поўніцца (А. Якімовіч. Смелыя людзі).
[Сасноўскі:] Адкуль вы ведаеце пра заяву Байкача? [Домна:] Чуткамі зя-
мля поўніцца (І. Гурскі. Патрыёты). — Мне вядома ваша майстэрства
рабіць дакументы. — Адкуль вы ведаеце? — Зямля чуткамі поўніцца...
(І. Новікаў. Руіны страляюць ва ўпор). Ты ўявіў, як не скажаш, то мы
тут, у Ельніках, і ведаць нічога не будзем? Э-э, не, брат, чуткамі зямля
поўніцца (Б. Сачанка. Вялікі Лес).
— Насовіч: Слухам зямля поўна; Прыказкі: Зямля чуткамі поўніцца.
ЧУЎ, КУМ, СОНЦА, БАЧЫЎ ГРОМ? Ужываецца як выказванне здзіўлен-
ня ад чаго-н. нечаканага, незвычайнага, пачутага ад суразмоўніка. [Аў-
лас:] Ці ж так просяць? Мая гармонь ласку любіць... Ласку з талера-
чкамі. [Юрка:] Чуў, кум, сонна, бачыў гром? (А. Макаёнак. Выйгрыш).
— Янкоўскі: Чуў, кум, сонна? Бачыў гром?; Ліцвінка: Ці чуў, кум, со-
нца, іхі бачыў гром?
ЧЫЕ БЫЧКІ НІ БЫЛІ Б, АБЫ НАШЫ ЦЯЛЯТКІ. Не мае значэння, хто
бацька гэтага дзіцяці. Пра бязбацькавіча. Петрунеі ж [Клім] строга нака-
заў, каб не зважала на людскія падмовы. «Чые бычкі ні былі б, абы
нашы цяляткі... Чалавек жа гэта, трэба памагаць гадаваць» (П. Місько.
Ціхае лета).
— Насовіч: Мала чые бычкі, былі б нашы цяляткі; Прыказкі: Чые
бычкі, абы маё цялятка было; Чые бы бычкі ні скакалі, былі б нашы ця-
ляткі.
ЧЫМ БАГАТЫ, ТЫМ І РАДЫ. Кажуць, калі прымаюць гасцей і просяць
іх паблажліва аднесціся да таго, што маюць і чым сардэчна дзеляцца з імі.
Сін.: Чым хата багата, тым і рада. Так што, таварышы, выбачайце,
калі што, без гаспадыні я... Чым багаты, тым і рады... Калі ласка, спра-
буйце, частуйцеся (М. Лынькоў. Векапомныя дні). Маня, накрыўшы
стол белым абрусам, пачала падаваць на стол. — Чым багаты, тым і
рады, — сказаў Тамаш, калі Маня паставіла на стол пачастунак
(У.Краўчанка. Прыкрае здарэнне). Ой, людзі добрыя, дарагія мае тава-
рышы... Чым багаты, тым і рады. Больш нічога ў мяне няма (А. Бялевіч.
Споведзь сэрца). [Гаспадыня] падкладвала ў нашы талеркі то вяндліну,
то сыр і ўсё прыгаворвала: — Ешце на здароўе, ешце, даражэнькія...
Чым багаты, тым і рады... (І. Сіняўскі. Куры).
— Прыказкі: Чым багат, тым і рад; Чым багаты, тым і рады.
ЧЫМ БЫ ДЗІЦЯ НІ ЦЕШЫЛАСЯ, АБЫ (ТОЛЬКІ Б) НЕ ПЛАКАЛА.
Няхай робіць, што хоча. Кажуць, калі паблажліва ставяцца да чыіх-н. за-
няткаў, учынкаў і пад. «Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала», —
226
9 👁