ЧУЖАЯ СТАРОНКА — МАЧАХА. Пра непрыветлівасць у чужой старо- нцы. Чужая старонка — мачаха. Страшна памерці ў чужых краях. Я на чужыне мала сплю, а многа сню (І. Гурскі. Чужы хлеб). — Прыказкі: Чужая старонка — мачаха. ЧУЖАЯ ЯЕЧНЯ НЕ ВЕЧНА. Пра недаўгавечнасць чужога дабра. Імперы- ялістычныя драпежнікі ўсведамляюць тую вядомую ісціну, якая добра выказана беларускай прыказкай: чужая яечня не вечна (М. Лынькоў. Гісторыя ідзе наперад). — Насовіч: Чужая яешня не вечна. ЧУЖОЕ ДАБРО НЕ ГРЭЕ. Чужое дабро не ідзе на карысць. Сін.: Чужы кажух цела не грэе. [Пятрук:] Ці гэта будзе па-панску? Ці прыгожа ця- гацца да чужога дабра?.. [Садковіч:] Хоць не прыгожа, але складна да- станем сабе задарма колькі кажухоў. [Пятрук:] Кажуць старыя людзі, што чужое дабро не грэе (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты). — Насовіч: Чужое не грэець; Федароўскі. Чужое багацгва не грэе. ЧУЖОЕ ЎСЁ СМАЧНЕЙ. Чужое здаецца лепшым, чым сваё. [Бутрым, як скончылі песню:] Гэта я разумею!.. Новая песня — жывая, як вада!.. [Параска:] У нашай старонцы і не чутно такіх! [Ганна, паказваючы на Касю:] Ёй вось трэба дзякаваць: яна нас навучыла!.. [Параска:] Прыка- зка праўду кажа: чужое ўсё смачней!.. (У. Галубок. Пан Сурынта). * У людской натуры здаўна зло такое, што лягчэй смакуе, дзетачкі, чужое (В. Дунін-Марцінкевіч. Травіца брат-сястрыца). — Прыказкі: Чужы хлеб смачнейшы. ЧУЖУЮ БЯДУ РУКАМІ (І ПАЛЬЦАМ) РАЗВЯДУ. Чужыя цяжкасці, беды здаюцца не такімі сур 'ёзнымі, як свае. Сін.: Чужая болька не баліць. — Я прыбегла, бо думала — бяда ў цябе... А гэта ўсё... Вядома, непры- емна, але не так і страшна... Перажывеш... — Чужую бяду рукамі ра- звяду, — сказала Таня (Л. Арабей. Дзень мінулы, дзень наступны). Зда- лёк і гладка-ціха, і чужое гора не гора. А хто сказаў: чужую бяду рукамі развяду? Не я, не я... Але чаму народ так сказаў? Што — і праўда, чу- жому гору даць лёгка рады, лёгка разабрацца? (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). Што ёй сказаць, Свеце, калі Ніка нічога пэўнага не ска- зала і сабе, сама нічога не разумела, — то хіба разбярэцца Света? Хоць і кажуць: чужую бяду рукамі развяду... (Т. Гарэлікава. Дзе лес шуміць). — У кожнай свая бяда, — сказала Ніна... — Нездарма гавораць: чужую бяду рукамі развяду. А што з сваёй рабіць, ніхто не ведае (А. Кажадуб. Стрэчанне). Яна [Мікіціха] разумная. Усіх разважыць і рассудзіць. Ка- жуць, чужую бяду і пальцам развяду (Я. Ермаловіч. Вясна). — І табе не трэба хвалявацца. — Кажаш, чужую бяду і пальцам развяду, — са зло- сцю прамовіў Алесь... (І. Сіняўскі. Заранка). * [Несцерка:] Не бойся, браце! Я тваю бяду рукамі развяду (В. Вольскі. Несцерка). — Прыказкі: Чужую бяду рукамі развяду; Чужую бяду й пальцам ра- звяду. ЧУЖЫ ДУРАНЬ — СМЕХ, СВОЙ ДУРАНЬ — СОРАМ. Пра пачуццё сораму, калі бачыш бязглузды ўчынак, дзівацтва блізкага чалавека. Чужы дурань — смех, свой дурань — сорам. Часам горкі, крыўдны і ганебны сорам. Такім вось дурнем быў той, на падлозе ў дзяжурцы, Букраба (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды). — Янкоўскі: Чужы дурань — смех, а свой — сорам. ЧУЖЫ КАЖУХ ЦЕЛА НЕ ГРЭЕ. Нельга спадзявацца на чужое, а лепш мець сваё. Сін.: Чужое дабро не грэе. — Была я на тваёй радзіме. Спада- балася. Людзі як людзі. Скажы яму, што ён заўтра памрэ, усё роўна хату будуе. Нейкая ж сіла духу ёсць. А ты... — Дык давай паедзем туды! 225
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁