лапці стаптаў, пакуль такую пару сабраў (М. Машара. «Крэсы» змагаюц- ца). Доўга тросся і перхаў ад смеху стары Літавар, потым выцер жме- няю мокрыя губы: — Мусіць, чорт не адну пару лапцей стаптаў, покуль такую пару дабраў (В. Адамчык. І скажа той, хто народзіцца). Амежнік з Груняй.. сядзяць сабе на мяшках, вясёлыя, гаманкія. — Чорт не адну пару лапцей стаптаў, пакуль такую пару сабраў! (В. Мыслівец. Мужа- нцы). ЧОРТ СЕМ ПАР ЛАПЦЕЙ СТАПТАЎ, ПАКУЛЬ (ПОКУЛЬ) ПАРУ ДАБРАЎ (САБРАЎ) Ніхто не мог пярэчыць волі лютага пана. Не лепшай была і пані Мазурская. І хто ведае, можа, ад іх і пайшла прыказка: «Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль пару сабраў» (А. Якімо- віч. Базылёў курган). Я яшчэ не ведаю, як ты глядзіш на свет, але мне здаецца, што ты таксама не выбіраеш крывых, абыходных сцежак. Зна- чыць, чорт сем пар лапцей стаптаў, покуль пару дабраў... (У.Дамашэвіч. Камень з гары). * «А яна ж таксама цецярук, ці ях там... цяцерка... — думала Іры- на... — Два цецярукі, пэўна, чорт не адну пару ботаў стаптаў, пакуль па- дабраў такіх мужа і жонку» (М. Герчык. Вяртанне да сябе). — Насовіч: Не адну пару жалезных лапцей чорт садраў, пакуль іх да купы сабраў; Прыказкі: Чорт лапці стаптаў, пакуль пару дабраў; Чорт не адну пару лапцей стаптаў, пакуль пару дабраў; Чорт сем пар лапцей ста- птаў, пакуль такую пару дабраў. ЧОРТ СЕМ ПАР ЛАПЦЕЙ СТАПТАЎ, ПАКУЛЬ ПАРУ ДАБРАЎ Гл. Чорт не адны лапці (не адну пару лапцей) стаптаў, пакуль такую пару дабраў (сабраў). ЧОРТ ЧОРТА ПАЗНАЎ І НА ПІВА (У ГОСЦІ) ПАЗВАЎ Гаворыцца пра тых, хто здружыўся і дзейнічае заадно. «Чорт чорта пазнаў і на піва па- зваў». Ёсць у старога прыказка пра запас на такі выпадак. Бачаць: хатнік гаворыць з Бладзікам па-добрасці. Некуды ісці збіраюцца (Л. Ка- люга. Ні госць ні гаспадар). Неяк незаўважна Люся здружылася з Іры- наю — чорт чорта пазнаў і ў госці пазваў. Цяпер сыдуцца разам, быц- цам і шаптацца няма пра што, а яны дудукаюць з паўдня, не развесці... (Т. Гарэлікава. Дзе лес шуміць). * (Дубовік:] Заўтра прыйдзеш на бюро. (Хмара:] У адну дудку (ігра- еце). Дурань дурня пазнаў і па піва пазваў... (І. Гурскі. Новы горад). — Насовіч: Чорт чорта пазнаў, ды й на піва пазваў; Ляцкі: Свой сва- йго пазнаў і на піва пазваў; Федароўскі: Чорт д'ябла пазнаў, на піва па- зваў; Прыказкі: Чорт чорта пазнаў і ў госці пазваў; Свой свайго пазнаў і на піва пазваў. ЧУЖАЯ БОЛЬКА (РАНА) НЕ БАЛІЦЬ. Чужая бяда не адчуваецца, здаец- ца не такой сур'ёзнай, як свая. Сін.: Чужую бяду рукамі развяду. — Ду- май, сем разоў мерай. Ніхто ў патыліцу не гоніць. «Ага, не гоніць... Што яшчэ скажаш, братухна? Што ты ведаеш пра маю жытку, акрамя плётак? Чужая болька не баліць, і пакуль дзіця не заплача, маці не да- гадаецца... Але ж я не дзіця, а ты — не маці і не бацька мне. І слёз маіх не дачакаешся...» (П. Місько. Градабой). [Порхаўка:] Апошняя мая на- дзея — печ, дык сцягнулі. Вам добра смяяцца, чужая рана не баліць (І. Гурскі. Свае людзі). — Насовіч: Чужая болька нікому не баліць; Янкоўскі: Чужая скула нікому не баліць. ЧУЖАЯ РАНА НЕ БАЛІЦЬ. Гл. Чужая болька (рана) не баліць. ЧУЖАЯ СТАРАНА — ЦЁМНЫ ЛЕС У чужой старане ўсё незнаёмае, не- зразумелае. Дакуль мы будзем тут [у зарубежнай краіне] гібець?.. Чужая старана — цёмны лес (І. Гурскі. Чужы хлеб). — Прыказкі: Чужая старана — цёмны лес. 224
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дябла, сурёзнай
8 👁