малі, што за намі зямлю прызнаюць, тым часам наадварот выйшла.
[Старац:] Так, так, пані гаспадыня. Чалавек страляе, а чорт кулю носіць
(Я. Купала. Раскіданае гняздо).
— Прыказкі. Чалавек страляе, а чорт кулю носіць.
ЧАМУ БЫЦЬ, ТАГО НЕ МІНАВАЦЬ. Кажуць з упэўненасцю пра непаз-
бежнасць, немінучасць чаго-н. Сін.: Свайго лёсу не мінеш; Суджанага і ка-
нём не аб'едзеш. — Ты не думай, — спагадліва сказала Клава. — Не га-
руй: чаму быць, таго не мінаваць. Яшчэ і невядома, як яно ўсё пойдзе
(І. Мележ. Мінскі напрамак). Я, браток, чуў некалі ад старых: чаму
быць, таго не мінаваць... Арэхаў у нас даўно на прыкмеце. Хай крыху
пагуляе. Ёсць важнейшыя справы і без яго... (Р. Няхай. Героі не адсту-
паюць). [Лявон], хоць быццам бы і скарыўся — чаму быць, таго не
мінаваць, — ды не схіляў галавы (М. Гроднеў. Нязведаная даль). —
Вось заўтра зранку ты і выпраўляйся да яго [знахара]... — Ладна, так
таму і быць: з'езджу. Чаму быць — таго не мінаваць, як казаў мой ба-
цька (В. Гігевіч. Палтэргейст).
— Насовіч: Чаму быць, таго не мінаваць; Прыказкі. Чаму быць, таго
не мінаваць.
ЧАС
—
НАЙЛЕПШЫ
(САМЫ
ЛЕПШЫ,
ДОБРЫ,
ВЯЛІКІ)
ДОКТАР
(ЛЕКАР). Час найлепш лечыць фізічныя ці душэўныя траўмы. Час — най-
лепшы доктар, каб залячыць смутак аб дарагім і выдатным чалавеку
(К. Чорны. Аб Э. Самуйлёнку). Трэба лячыць нервы. Самы лепшы до-
ктар — час (Я. Колас. Дзённікі). Не-не, мабыць, адышла трохі [Волька]
пасля Апанасавай смерці... Час — добры лекар. Страта бацькі, потым
мацеры.. паступова прытуплялася (Л. Арабей. Халодны май). Час —
вялікі лекар. Вылечыў ён і мяне. Пакрысе забылася першае маё аднаба-
ковае каханне (М. Пянкрат. Вясновыя напевы).
—
Калька з лацінскай мовы, упершыню ўжыў у «Споведзі» Аўгусцін
(354—430).
ЧОРТ
БЯДУ
ПЕРАБУДЗЕ
—
АДНА
ЗГІНЕ,
ДЗЕСЯЦЬ
БУДЗЕ
Гаво-
рыцца, калі чалавеку не шанцуе, калі непрыемнасці ідуць адна за адной.
Сін.: Адна бяда не ходзіць другую за сабою водзіць. [Куторга:] А калі б
яму [твайму бацьку] і ўдалося перапрасіць найяснейшую карону, то не
канец яшчэ бядзе. Ведаеш, што кажуць людзі: чорт бяду перабудзе —
адна згіне, дзесяць будзе. Справа ў суд як пойдзе, дык так дапякуць
юрысты, моў баравіка на вуголлях, — адцураецца і сваіх (В. Дунін-
Марцінкевіч. Пінская шляхта).
—
Насовіч: Чалавек адну бяду перабудзеш», а дзесяць іх прыбудзеце
Федароўскі: Кадук бяду перабудзе — адна згіне, дзесяць будзе; Прыказкі:
Чорт адну бяду перабудзе, адна міне, дзесяць будзе.
ЧОРТ ЗА ЧОРТАМ (ЗА Д'ЯБЛА) ЦЯГНЕ. Адзін дапамагае другому, выга-
роджваючы яго ў якой-н. справе. Сін.: Рука руку мые. Не ў тым штука,
кажу. Трэба ж удумацца, што не ў адным пане бяда. Чорт за чортам ця-
гне. Калі пану стала горача, дык, як бачыце, на падмогу прыстаў са
стражнікамі (Р. Мурашка. Сын). — Дурні здумалі, плятуць немаведама
што; а ён ім і веры дае. — Ды цябе сем сабак не перабрэша, а не то
каб я адзін. Аднаго заводу з Тахвіляю. Чорт за д'ябла цягне (Л. Калюга.
Тахвілін швагер).
ЧОРТ
НЕ
АДНЫ
ЛАПЦІ
(НЕ
АДНУ
ПАРУ
ЛАПЦЕЙ)
СТАПТАЎ,
ПА-
КУЛЬ
(ПОКУЛЬ)
ТАКУЮ
ПАРУ
ДАБРАЎ
(САБРАЎ)
Кажуць
пра
мужа і жонку, якія не ўступаюць адно аднаму па сваіх якасцях, часцей
адмоўных. «Чорт не адны лапці стаптаў, пакуль такую пару дабраў», —
жартаваў ён [Лацінка] з сябе і з Марты... (Я. Брыль. Праведнікі і зла-
дзеі). Бацька — скнара і скупеча, ды і маці не лепшая. Не адны чорт
223
Дадатковыя словы
абедзеш, дябла, зезджу
10 👁