ЧАКАЙ
ПЯТРА
—
СЫР
(СЫРУ)
З'ЯСІ
Няма
надзей,
што
збудзецца
тое, пра што ідзе размова. [Кацярына:] На чым гэта ты абжывешся? На
дзвюх дзесяцінах? [Рыгор:] Калі бальшавікі ўтрымаюцца, то і зямля бу-
дзе. [Кацярына:] Утрымаюцца... Чакай Пятра, сыр з'ясі (К Крапіва.
Партызаны). Хто будзе шукаць забойцу Рудзянкі? Каму гэта трэба?
Можа, шэф слязу пусціць? Чакай Пятра, сыр з'ясі! (І. Новікаў. Руіны
страляюць ва ўпор). — Шула згніло. Што тут ужо мастаколіць. Імполь
вернецца ды паправіць. — Чакай Пятра — сыр з'ясі (В. Адамчык. І
скажа той, хто народзіцца). — А мо водаправод будуць цягнуць у гэты
канец... — Чакай Пятра — сыр з'ясі, — ажно заліваецца Шурык
(А. Дзятлаў. У вёсцы капаюць калодзеж). — Ты ўжо захопіш [пакоі]!
Каб хто сказаў! — Хіба я які пірат? Прыйдзе час — нам і самі дадуць.
— Чакай Пятра — з'ясі сыру (У. Дамашэвіч. Камень з гары). — Прые-
хаў нейкі хлапчына, пажаліўся, паскардзіўся, а калі ад'язджаў — дзеся-
тку папрасіў... Як вы думаеце, прывязе ён дзесятку? — Чакай Пятра —
з'ясі сыру, — задаволена рагатаў Лявон Бурак (В. Гардзей. Кавэрда).
ЧАКАЙ,
БАБА
(ЦЁТКА),
ПЯТРА
—
БУДЗЕШ
СЫР
ЕСЦІ
(СЫР
З'ЯСІ). [Марыля:] Казаў жа [Сымон], што ўжо на след напаў і скора
ўсё скончыцца. Неўзабаве ўсю гаспадарку да ладу прывядзе. [Данілка:]
Чакай, баба, Пятра — будзеш сыр есці! (Я. Купала. Раскіданае гняздо).
— Ну, ты яшчэ пачакай, — запярэчыў Срэтун-Сурчык. — Сход заяву
паслаў у дырэкцыю, каб мяне пакінулі тут... — Чакай, цётка, Пятра —
будзеш сыр есці (Я. Колас. На ростанях). — Не можа таго быть, каб та-
кія грошы прапалі. — Чакай, баба, Пятра — сыр з'ясі (М. Лобан. На
парозе будучыні).
— Пятро — рэлігійнае свята (29 чэрвеня па старым стылі), якому па-
пярэднічае двухтыднёвы пост.
— Прыказкі: Чакай Пятра — з'ясі сыр.
ЧАКАЙ, ЦЁТКА, ПЯТРА — БУДЗЕШ СЫР ЕСЦІ. Гл. Чакай Пятра —
сыр (сыру) з'ясі.
ЧАКАЦЬ І ДАГАНЯЦЬ ГОРШ ЗА ЎСЁ. Кажуць з незадавальненнем, калі
прыходзіцца чакаць ці даганяць каго-н. З галавы [Гарбачэўскага] не выхо-
дзіла: адклад не ідзе на лад. Аднак нічога не зробіш, прыйдзецца ча-
каць. А чакаць і даганяць горш за ўсё (І. Гурскі. Чужы хлеб). НЯМА
ГОРШ, ЯК ДАГАНЯЦЬ І ЧАКАЦЬ. Мікола з Марусяй зайшлі ў клуб,
а я прысланіўся ў цемнаце да старога клёна і смаліў цыгарку за цыгар-
кай. Няма горш, як даганяць і чакаць (В. Шырко. Споведзь правінцы-
яла).
— Рапановіч: Няма нічога горай, як чакаць і даганяць; Ліцвінка: Няма
нічога горшага, як чакаць і даганяць.
ЧАЛАВЕК НА ГАРУ, А ЧОРТ ЗА НАГУ. Гл. Ты на гару, а чорт за нагу.
ЧАЛАВЕК НЕ АРЭХ, АДРАЗУ НЕ РАСКУСІШ. Добра разгадаць, уведаць
характар, асаблівасці чалавека не лёгка. Вядома, чалавек — не арэх,
адразу не раскусіш, не заўсёды за словамі адкрываецца душа, але зда-
лося Міколу, што начальства падабрала хлопцаў баявых... (І. Новікаў.
Тварам да небяспекі).
— Прыказкі: Чалавек не арэх, не раскусіш.
ЧАЛАВЕК
НЕВУЧОНЫ
ЯК
(ШТО)
ТАПОР
НЕТАЧОНЫ
Гаворыцца
пра неадукаванага чалавека. Сін: Невучоны як сляпы. Прасцей тлумачце
дзецям, як гэта хораша, калі школьнік спраўна ручыцца. Чалавек жа не-
вучоны што тапор нетачоны (В. Праскураў. Бярозавы сок).
— Прыказкі: Чалавек невучоны як тапор нетачоны.
ЧАЛАВЕК СТРАЛЯЕ, А ЧОРТ КУЛЮ НОСІЦЬ Не заўсёды бывае так,
як хто-н. мяркуе, хоча, разлічвае. [Марыля:] Усе ж да апошняга часу ду-
222
Дадатковыя словы
адязджаў, зясі
16 👁