Лукаш? — выгукнуў той, што меў справу з Рыгорам. — А ліха яго ве- дае! Давай нацянькі! — Цянькі адбіраюць дзянькі! (Ц. Гартны. Сокі Да- ліны). — Янкоўскі: Цянькі зводзяць дзянькі. ЦЯРПІ, ГРЫШКАМ, КАРЧМА БЛІЗКА. Будзь цярплівы і дачакаешся чаго-н. лепшага. Кажуць, часцей жартаўліва, таму, хто скардзіцца на цяжкасці, боль і тад. Сін.: Цярпі, казак, атаманам будзеш. — Цягаемся невядома дзе, чаго, — скуголіў, спатыкаючыся на межах, Сымон Лапа- ткевіч. — І наогул уся гэта выдумка дабром не скончыцца. — Цярпі, Грышка, карчма (блізка, — развясельваў яго Тукала. — І не люблю я ў такі вясёлы, радассны дзень, каб чалавек стагнаў, нібы ў яго нясцерпна баліць зуб (Я. Колас. На ростанях). — Рапановіч: Цярпі Грышка, збавенне блізка. ЦЯРПІ КАЗАК, АТАМАНАМ БУДЗЕШ. Будзь цярплівы і дачакаешся чаго-н. лепшага, кажуць, часам жартаўліва, таму, хто скардзіцца на цяжкасці, боль і пад. Сін.: Цярпі, Грышка, карчма блізка. [Перагуд:] Але мне хацелася паслухаць вас і... пабачыць. (Наталля:] Ах, вось што!.. Я гэтага не ведала,;а то раней бы прыйшла. [Перагуд:] Здзекуйцеся, я ўсё сцярплю. [Наталля:] Цярпі, казак, атаманам будзеш (К. Крапіва. Проба агнём). [Федзя:] Ты абараняеш мяне, Ядзя, але я сцярплю лепей. [Жыгліцкая:] Цярпі, казак, атаманам будзеш (І. Козел. Над хвалямі Се- рабранкі). — Табе не страшна юе, аб чым я расказваю? — Троіцкі страшна, дзядуля, але я пацярплю. — Ну што ж, цярпі, казак, — ата- манам будзеш... (М. Ткачоў. Вялікая сям'я). Бацька паклаў мне на плячо сваю вялікую, цяжкую руку. падбадзёрыў: — Цярпі, казак, атаманам будзеш! Слухайся толькі Макара Апалінаравіча (Б. Сачанка. З новай кнігі). *— Зноў не спаць... — Нічога не зробіш, прыйдзецца, — усміхнуўся Бардзін, падбадзёрваючы: — Трымайся, казак, атаманам будзеш! (І. Гурскі. Вецер веку). Як кажуць, цярпі, казак, атаманам станеш. Рана хоць і марудна, а ўсё ж гаілася, і настаў дзень, калі Яворскі расстаўся з павязкай на назе (А. Марціновіч. Цень крумкачовага крыла). — Прыказкі: Цярпі, казак, атаманам будзеш. ЧАГО Ж БЫ ПЛАКАЎ СЛЕП, КАБ БАЧЫЎ СВЕТ (СЛЕД). На ўсё ёсць свая прычына. Пра прычынна-выніковую сувязь паміж з'явамі. [Навум:] Які ты цікун, хочаш ведаць аб камеце! Ды што вам аб гэтым тал каваць, калі гэта вельмі бальшое дзіва, такое вялікае, што я аб нём і сам нічога не праведаў і сказаць не магу. Знаеш прыгаворку: чаго ж бы плакаў слеп, каб відзеў свет? Ды і я б не дзівіўся, штоб ведаў (В. Дунін- Марцінкевіч. Сялянка). — Насовіч: Чаго б то плакаў слеп, калі б відзеў след; Прыказкі. Не плакаў бы слеп, каб бачыў след; Чаго б сляпы плакаў, каб сцежку бачыў. ЧАГО НЕ ЯСІ, ТАГО Ў РОТ НЕ НЯСІ Гл. Што (чаго) не ясі, таго У рот не нясі. ЧАКАЙ, БАБА, ПЯТРА — БУДЗЕШ СЫР ЕСЦІ Гл. Чакай Пятра — сыр (сыру) з'ясі. 221
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявамі, зясі, сямя
7 👁